Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2009-03-11 19:33:55

Yauhen
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2009-03-11
Паведамленьняў: 1

Заява Зьвязу Беларусаў Нямеччыны

Заява
                                Зьвязу Беларусаў Нямеччыны.

У ноч з 6-га на 7-е сакавіка 2009 года злачыны  беларускі рэжым задзьмуў сьвечку жыцьця 33-і гадовай Яніны Паляковай. Яна стала ахвярай пераследу за сваю праваабарончую дзейнасьць. Гэта мужная жанчына кінула выклік магутнаму рэпрэсіўнаму рэжыму Лукашэнкі і – загінула. Загінула не ад кулі, не ад гарматнага стрэлу, а ад цкаваньня, пераследу і абыякавасьці тых, хто быў побач. Яна, цаной свайго жыцьця абрала свабоду не пагадзіўшыся на няволю. У 1968 годзе чэскі студэнт Ян Палех  спаліў сябе ў знак пратэсту супраць акупацыі Чэхіі савецкімі войскамі. Народ Чэхіі лічыць гэты учынак гераічным і і памятае аб ім.
    Чаму, Яна пайшла на гэты мужны учынак, з маральнага пункту гледжаньня?  Таму, што беларускае грамадства і палітычныя апаненты рэжыму, моўчкі назіраюць за прававым бязмежжам и нічога не збіраюцца рабіць каб абараніць такіх самаахвярных людзей як Я.Палякова. , лічачы, што гэта не іх справа. . Сёньня Я.Палякова, раней А. Майсеня, Ю.Захаранка, В.Ганчар, А.Красоўскі, З. Завадскі В.Чаркасава. А колькі загінула простых нашых суайчыньнікаў, прозьвішчы якіх мы ня ведаем? Рэпрэсіўны механізм патрабуе ахвяр і яны пастаўляюцца. Сёньня за кратамі знаходзяцца А.Дубскі, М.Аўтуховіч, У.Астапенка, Ю.Лявонаў. Які лёс рэжым прыгатаваў ім?  Хто наступны?
  Негледзячы на відавочнасьць злачынасьці рэжыму Лукашэнкі “дэмакратычная” Эўропа распачала і працягвае нейкія сваі прагматычныя гульні. Ёй абыякаў лёс беларускага народу, для іх галоўнае эканамічная стабільнасьць. Іх мэта не дапусьціць каб Беларусь стала сфэрай уплыву Крамля. Аднак яны як і Крэмль памыляюцца – мы не жадаем быць і не будзем а ні чыёй сфэрай. Мы самадастатковая краіна,  з вялікім інтэлектуальным патэнцыялам, здольым забяспечыць сябе светлую будычыню, без усялякіх “дарадцаў” і добразычліўцаў.    Брусель і Масква, няхай гуляюць “самі па сабе”
Палітычныя уцекачы Нямеччыны лічаць, што заўчасная сьмерць Я.Паляковай павінна стаць кропляй, якая  перапоўніла  чашу цярпеньня беларускага народу. Колькі можна безвынікова, таптаць хлднікі у Менску? Зыходзячы з вышэй сказанага мы звяртаемся да беларускага грамадства
  25-га  сакавіка выйсьці на вуліцы і плошчы краіны з патрабаваньнямі:
1. А’явіць рэжым А.Лукашэнкі – злачынным і патрабаваць суду над ім.
2. Прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці усіх павінных у заўчаснай сьмерці Я.Паляковай і у першую чаргу – судзьдзю А.Бураўцава, капітана В.Пугачова, галоўнага   рэдактара газэты “Советская Беларусь” П.Якубовіча і іншых  удзельнікаў гэтага ганебнага працэса, знайсьці прычасных да зьнікненьня -  Ю.Захаранкі, В.Ганчара, А.Красоўскага, З.Завадскага і заучаснай сьмерці Г.Карпенкі.
3. Патрабаваць вызваленьня ахвяр палітычных рэпрэсій – А.Дубскага, М.Аўтуховіча, Ю.Лявонава,У. Астапенку.
3. Краінам Эўразьвязу прыпыніць ўсялякія стасункі с злачынным рэжымам А.Лукашэнкі, у адваротным выпадку мы будзем разглядаць гэта супрацоўніцтва – як саудзел у злачынствах.
4. Тое ж тычыцца і усіх тых, хто сёньня спадяецца што у працэсе перамоў ці удзелу ў сумнеўных радах, зьмяніць воблік злачыннага рэжыму, Маньякальнага прэзыдэнта і яго рэжым спыніць толькі усенародны, ідучы да канца, пратэст
Я.Мурашка, старшыня ЗБН.
7.03.09г.

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson