Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2013-10-12 23:50:31

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Урбананімічныя прапановы Маладачанскага ТБМ

Маладачанская філія ТБМ прапануе свае назвы праектаваным гарадскім вуліцам

Сярод прапаноў – Сучасная, Міколы Капыловіча, Каляровая, Настаўніцкая, Вербная.

Пра гэта парталу Край.бай паведаміў старшыня тапанімічнай камісіі Маладачанскай гарадской арганізацыі Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Уладзімір Садоўскі.

«1 жніўня адбылося пасяджэнне Рады нашай арганізацыі. На ім мы сярод іншага разгледзелі і назвы вуліц Маладзечна, прапанаваныя раённым Саветам дэпутатаў для грамадскага абмеркавання. Адны з іх мы падтрымалі, па іншых у нас ёсць свае прапановы. 5 жніўня я перадаў іх у аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі», – адзначыў Уладзімір Садоўскі.

Вытрымка з пратакола пасяджэння Рады Маладзечанскай гарадской арганізацыі ТБМ

Першапачатковая назва --> Прапанова райсавета дэпутатаў --> Прапанова ТБМ --> Каментар ТБМ

Район индивидуальной застройки «Рагозы»

проектируемая №1 --> улица Народная --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №2 --> улица Коттеджная --> вуліца Сядзібная --> слова “катэдж” на прасторах СНД мае жаргоннае значэнне, дамы якія ў нас памылкова называюць “катэджамі” не маюць нічога агульнага з дамамі, якія паводле энцыклапедыі называюцца катэджамі (з Вікі: Котте́дж (англ. cottage) – простой одно-, полутораэтажный (второй этаж предусмотрен только в виде мансарды со скатными потолками) домик небольшой жилой площади), таму ТБМ прапаноўвае выкарыстаць беларускі адпаведнік “сядзіба”

проектируемый проезд №2 --> улица Мирная --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №3 --> улица Светлая --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №4* --> улица Франтишка Скорины --> падтрымаць прапанову РВК --> як працяг існуючай вуліцы Ф.Скарыны

проектируемая №5* --> улица Солнечная --> вуліца Вербная

проектируемая №6* --> улица Приозерная --> вуліца Міколы Капыловіча --> Беларускі пісьменнік, які апошнія гады свайго жыцця правёў у Маладзечне

проектируемая №7* --> улица Весенняя --> падтрымаць прапанову РВК толькі назваць вуліцу на беларускай мове (адпаведна з заканадаўствам) вуліца Веснавая

проектируемая №8 --> переулок Солнечный --> завулак Вербны

проектируемая №9 --> переулок Тюрлевский --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №10 --> переулок Весенний --> падтрымаць прапанову РВК (завулак Веснавы)

проектируемая №11* --> улица Богдана Хмельницкого --> падтрымаць прапанову РВК --> як працяг існуючай вуліцы Б.Хмяльніцкага

Район индивидуальной застройки «Фестивальный»

проектируемая №1 --> улица Николая Гастелло --> вуліца Пятра Бітэля --> Беларускі пісьменнік, перакладчык, педагог, які пэўны час жыў у Маладзечне

проектируемая №3 --> улица Широкая --> вуліца Сучасная --> усё ж новы сучасны мікрараён

проектируемая №5 --> улица Святочная --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №6* --> улица Красненская --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №7 --> переулок Дружный --> завулак Выверскі --> Вёска Выверы знаходзіцца недалёка ад гэтага мікрараёна, а “Дружны” занадта заезджаная назва

проектируемая №8*, №11* --> улица Заславская --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №9, №16 --> улица Покровская --> падтрымаць прапанову РВК (можна як варыянт Святапакроўская)

проектируемая №10 --> улица Радужная --> вуліца Каляровая

проектируемая №14 --> улица Славянская --> вуліца Настаўніцкая --> Тапанімічная камісіія ТБМ улічыла прапановы пісьменніка Аркадзя Жураўлёва наконт адсутнасці ў горадзе вуліцы ў гонар настаўнікаў

проектируемая №15 --> улица Дружная --> вуліца Выверская --> гл. завулак Выверскі

проектируемая №17 --> переулок Красненский --> падтрымаць прапанову РВК

проектируемая №18 --> переулок Радужный --> завулак Каляровы

    
Край.бай паведамляў раней, што пачалося грамадскае абмеркаванне назваў вуліц горада.

Святлана ЦІШКО
http://kraj.by/belarus/news/sobitiya/-maladzechanskaya-filiya-tbm-prapanue-svae-nazvi-praektuemim-garadskim-vulitsam-2013-08-21

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson