Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2013-07-11 15:23:54

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Анамастычная камісія ТБМ пра новыя менскія найменьні

АНАМАСТЫЧНАЯ КАМІСІЯ ТБМ ПРА НОВЫЯ МЕНСКІЯ НАЙМЕНЬНІ

Паводле вынікаў паседжаньня Анамастычнай камісіі ТБМ я падрыхтаваў наступны ліст, які быў адпраўлены з подпісам старшыні ТБМ.
В. Вячорка,
старшыня камісіі

--------------------------

сп-ні В. У. Рудзікавай
начальніцы Упраўлення культуры
Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
вул. Маякоўскага 22-2
220006 г. Мінск

Шаноўная Віталіна Уладзіміраўна,

Анамастычная камісія Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны абмеркавала нядаўна прапанаваныя Камісіяй па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак гораду новыя найменні (далей – Камісія па найменаванні). Камісія сфармулявала наступную пазіцыю:

1.    У цэлым мы станоўча ацэньваем прапановы Камісіі па найменаванні. Не выклікаюць пытанняў назвы вул. Калядная, зав. Рагачоўскі, МКАД, Смілавіцкі тракт (апошняя назва цалкам адпавядае беларускай урбананімічнай традыцыі наймення вуліцы паводле кірунку), перанос назвы вул. Курсанта Гвішыяні.

2.    Прапанаваная назва “Мікрараён Магістр”, з аднаго боку, утрымлівае яскравую лексему магістр, вядомую яшчэ старабеларускай мове, і семантычна празрыста матываваная. З другога боку, граматычнае афармленне ў форме назоўніка, які абазначае асобу паводле роду заняткаў ці функцыі, у адзіночным ліку зусім нехарактэрнае для беларускай (і не толькі) тапаніміі. Так, няма назваў “Каваль”, а ёсць множналікавыя і/або суфіксальныя формы Кавалі, Кавалёва, Кавалічы, Кавалёўка, Кавалеўшчына, Кавалевічы, Кавалёўцы і г. д. Непразрыста гучаць і ўспрымаюцца як парушэнне сінтсксічнай нормы словазлучэнні: жыву ў Магістры; маршрутка Шабаны – Магістр. Прапануем Камісіі па найменаванні яшчэ раз абмеркаваць гэтае пытанне і, калі не ўдасца прыйсці да прымальнага граматычна-словаўтваральнага варыянту ад кораня “Магістр”, звярнуцца да народных назваў тапанімічных аб’ектаў, якія месціліся на тэрыторыі будаванага мікрараёна.

3.    Што да назвы плошчы, то паводле арт. 17 Закона “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў”, апошнія надаюцца на беларускай мове, з якой спосабам транслітарацыі перадаюцца на рускую мову. Таму лічым неабходным адпаведна заканадаўству прыняць назву новай плошчы ў форме: плошча Дзяржаўнага Сцяга.

4.    Паводле арт. 17 Закона “Аб найменнях геаграфічных аб’ектаў” усе новыя найменні павінны ўхваляцца ў іх беларускай форме, а значыць, пажадана прапаноўваць грамадскасці іх праекты для абмеркавання па-беларуску.

Просім прыняць да ўвагі меркаванне ТБМ падчас прыняцця канчатковага рашэння.

Дзякую, з павагай

А. Трусаў,
старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson