Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2013-07-11 00:18:33

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

П. Садоўскі. Этычны лібэралізм... Спаганенае слова...

У „Дзеяслове“ (№ 6, 2012), дзе надрукаваны „гарадскі раман“ Ул. Някляева, у трох „маладаватых“ аўтараў сустрэў слова „лайно“. Але ня ў нашым нармальным беларускім значэньні, якое фіксуецца, напрыклад, і ў акадэмічным Тлумачальным слоўніку, а са значэньнем цвёрдых чалавечых экскрэмэнтаў.

Яго чамусьці любяць маладзейшыя аўтары (гадоў да 40). Сярод іх – і ўжо немаладыя ляўрэаты. Пэўна, у іх нешта, па-мэдычнаму кажучы, са стулам не ў парадку. Выходзіць, паводле іхнага мадэрновага рахунку ўсё зробленае „да нас“ – у тым ліку і ТСБМ – ня вартае ўвагі. Па-мойму, пра гэтае слова на by_mova ўжо ня раз пісалі. Сустракаў я слоўца і ў мадэрных украінскіх пісьменьнікаў. Сучасную польскую паэзію, на жаль, не чытаю. Можа, адтуль?

Слова „лайно“ (з паметай „абласное") тлумачыцца ў ТСБМ як „адна штука вопраткі, бялізны“, „адзежына“ (тут паўночна-ўсходні суфікс „адзінкавасьці“ , як у „саламіна, „папяросіна"). Зафіксавана гэта і ў некаторых іншых слоўніках. Памятаю, у нашай мясцовасьці (Полацак, Ветрына, Вушача) давялося чуць і памяншальныя формы: „Ну што ты ўсе штаны выкачаў у зелянькі, ты ж гэтае лаенца яшчэ да зімы насіць мусіш...“

Ня трэба баяцца паметаў. Колькі „абласных“ ды „размоўных“ слоўцаў стала нарматыўнымі: дабрыня, някідкі, сьціжма, зіхоткі, розгалас, выступ (у друку), прыхамаць, прыхадні, выштукаваны, нямоглы, жахнуцца, аблуда і г. д. і да т. п.

Гэтыя зьніжальныя паметы стаяць каля пералічаных словаў у ТСБМ.

Не заглядаючы ў этымалягічны слоўнік, можна меркаваць, што слова „лайно“ звязвае нас з германцамі ці нават з кельтамі. У немцаў і сёньня ёсьць назоўнік „ляйн“ (лён) і прыметнік „ляйнэн“ (ільняны). Па-нямецку: Lein, leinen. Неапрацаваны лён у немцаў называецца Flachs.

Навошта так закідаць у забыццё па-свойму ўнікальнае слова нашай мовы і надаваць яму брыдкае значэньне? Тым больш тут з акцэнтуацыяй трэба разбірацца.

Наяўнасьць гэтага слова з брыдкім значэньнем у польскай, украінскай. старабеларускай мовах ці ў дыялектах ня можа быць падмацаваньнем мэтазгоднасьці ягонага ўжываньня, бо нармальная моўная эстэтыка ў адпаведным стылі зусім не адрынае ўжываньне традыцыйнага слова „гаўно“. Цягнуць яго ў паэзію, публіцыстыку зусім не абавязкова, замяняючы псэўдаманэрным эўфэмізмам „лайно“, якое, як ужо гаварылася, выцясьняе з мовы надзвычай калярытнае самабытнае слова „лайно“.

P.S.
Нядаўна, чытаючы нямецкія гераічныя міты, сустрэў на месцы слова „Boot“ (лодка) старое, кельцкага паходжаньня „Nochen“ (выдзеўбаны з тоўстага дрэва човен). Узгадаліся нашыя „ночвы/начоўкі“, таксама вырабленыя склютом і цяслой.

"Час і прастора ў штодзённай спарудзе // Ціха спачылі на нашым двары...“, – сказаў некалі паэт.

Offline

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson