Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2012-03-21 01:10:15

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Моўны этыкет. Вітаньні. Ветлыя звароты ( Я. Станкевіч, Ф. Кміта)

Я. СТАНКЕВIЧ пры ўчасьцi Ант. Адамовiча. МАЛЕНЬКI МАСКОЎСКА-БЕЛАРУСКI (КРЫВIЦКI) СЛОЎНIЧАК фразэолёгiчны i прыказкаў ды прывiтаньнi, зычэньнi i iнш. 3-е выданьне

III. ПРЫВIТАНЬНI I ЗЫЧЭНЬНI

Сустракаючыся наранiцы або серадня Крывiчане здароваюць адны адных словам "Дабрыдзень!" Казаньне "Добрай ранiцы" - маскалiзм, бо утворана подле маскоўскага "Доброго утра!"
Сустракаючыся увечары здароваюцца словам "Дабрывечар!".
Апрача таго, у Цэнтральнай Беларусi (паветы: Барысаўскi, Лепельскi) Крывiчы здароваюць словам "Дабраслаў!"
Вялiкую пашану выказуем вiтаючы словам "Чалом". Прыклады: "Чалом! чалом! вераб'ю, лятуць к табе госьцi, ляцi баржджэй пераймаць важных егамосьцяў" (з нар. песьнi).
Iшла Купалка сялом, сялом,
Вiтала хлопцаў чалом, чалом
З купальскае песьнi.
А вы жоначкi, вы лябёдачкi,
Чалом вам!
Цi не заляцела наша курачка
Учора к вам?
Ром. VIII, 378.
Чалом, чалом ацец-татулька! Пачатак верша у "Маяку" 1843 г., т. IX, кн. XVII, разьдз. V, 33.
Палякi здарованьне "чалом!" перанялi ад Крывiчоў.
Вельмi часта, незалежна ад пары дня, пры гэтым кажацца: "Як маешся? як маецеся? ( = м. "как поживаешь?").
Разьвiтуючыся, той, што адыходзе, кажа таму цi тым, што застаюцца: "Заставайся (заставайцеся) здароў! (здаровы!)". На гэта адзержуе адказ: "Iдзi (пайдзi, хадзi), iдзеце (пайдзеце, хадзеце) здароў! здаровы! (здаровенькi!" Тыя, што застаюцца, часта скажуць: "з Богам!".
Гэтак Крывiчане разьвiтуюцца ня толькi цяперка, але таксама й даўней, прыкладам: Сыну мой, Iса, астанься здароў! а я ужо адыйду. Аль кiтаб 96 б. 11.
Растаючыся увечары кажуць такжа узаемна: "Дабранач!"
Разыходзячыся кажуць узаемна адны адным: "Бывай здароў! Бывайце здаровы! (здаровенькi)", а увечары такжа "Дабранач!".
Вельмi часта "Заставайся, заставайцеся здароў, здаровы! Бывай,- це здароў, здаровы!" скарачаюцца ў вадно "Заставайся,-цеся, бывай,-це!".
Калi растаючыся хочуць адцемiць жаданьне iзноў пабачыцца, дык кажуць: "Да пабачаньня!".
Праходзячы ля працуючых, кажуць: "Памажы, Божа" на што адказуюць: "Дзякуй!"
Праходзячы ля сеючых або садзячых, кажуць "Радзi, Божа!" Садзячым хлеб у печ жадаюць: "Вялiк падходам!"
Доячым каровы зычаць: "Малочна вам!".
Ловячым рыбу зычаць: "Рыбно вам!".
Пры забiваньнi жывёлы i пры рабеньнi запасаў наагул просяць Бога: "Судзi, Божа, спажыць у карысьцi, ў радасьцi, у добрым здаровейку, судзi, Божа!" НкП, 145.
Пры забiваньнi жывёлы жадаюць такжа: "Пасi, Божа, засталцы!" тм.
Уходзячы на ток (у гумно), сьвiран, клець i наагул у якi склад, кажуць: "Спары, Божа!" на што таксама адзержуюць адказ "Дзякуй!".
Прыходзячы да ядучых, кажуць: "Сыць, Божа!" на што адказуюць "Просiм!".
Прапiваючы да iншага жадаюць: "Будзь здароў!" ("Будзь, Ваша, здароў, здарова!"), на што тыя адказуюць: "На здароўе!" або "Пi здароў!", "Пi здарова!" ("Пi, Ваша, здароў, здарова!")
Падзяку (маск. "благодарность") выказуюць словам "Дзякуй!".
Выбачэньня просяць (м. "просят извинения, извиняются") словам: "Выбачай, выбачайце!"
Калi хто за аказаную iм ласку, услугу пачуе "Дзякуй!", дык ён таксама мае адказаць "выбачай, выбачайце!". Гэта значыць - выбачай, што не ўгадзiў ляпей. Прыклад: -Дзякую вам! - Няма за што, выбачайце! Вк. (ЛБ. 10063).

IV. ВЕТЛЫЯ ЗВАРОТЫ

М. "пожалуйста", п. proszę адказуе крывiцкае "калi ласка".
СПАДАР, СПАДАРЫНЯ
М. "господин", п. pan адказуе крывiцкае спадар; "госпожа", pani - спадарыня; "барышня", panna - спадарычна.
Калi зварочуемся да мужчын i жанчын разам, дык кажам: спадарства.
Прыклады: Яго спадарства пагiбнець а воiнства. Сказаньне а Сiвiльле з XV стаг. ("Варш. Ун. Изв." 1898 г.); Хто есьць спадар? 1489 г. (Я. Карскi: Рус. диалект. 98). Спадарыня, соўнца, месяц, зьвездухна, дай крошку хлеба... Спадарыня, перапёлачка, зорухна, зернетка, дай ложачку дзiцятку варыўца сырога. Баркулабаўскi летапiсец (перадрук Е. Раманава, Вiльня 1910 г., бал. 39). Гэтак прасiлi жанкi ў часе голаду ў Магiлеўшчыне. Спадару Божа, чыстая вада твая ачысьцi цела мае грэшнае. Аль кiтаб 71 б. 17; Божа Спадару, я... iз пяску ствароны, тм. 81 б. 2; Служаць сваiм спадаром (верш Рымшаў у Стт.*).
[*) Нацiск у слове "спадар" гэ'ткi: наз. спадАр, р. спадарА, дав. спадарУ, тв. спадаром, м. аб спадарУ, усюды нацiск на канцы, але клiчны склон спадАру (нацiск на да) - хадзЕце сюды, спадАру.
Паходжаньне слова "спадар" гл. нiжэй, у слоўных групах.]
Пан мае значаньне клясавае i наагул адказуе м. "барин" (а не "господин"), паня - "барыня" (а не "госпожа"), паненка - "барышня".
ВАША, ВАШАЦЬ, ВАШЭЦЯ, САМI, САМ
Да бацькоў i старшых сваякоў шмат дзе ў Беларусi зварочуюцца ў другой асобе множнага лiку, пры гэтым займеньнiк "вы" апушчаецца, а назоў старшай асобы ставiцца ў клiчным склоне, прыкладам: "Як, тату (дзеду, мама i г. д.) кажаце" (а ня "кажаш"). Так сама, калi iдзе гаворка пра гэтыя асобы i асаблiва, калi хочуць выказаць пашану да iх, дык гавораць таксама ў множным лiку, ужо ў 3-й асобе - "тата (мама i г. д.) кажуць" (казалi).
Ужываньне тут адзiночнага л. (кажа, казаў) бязь ён, яна адчуваецца таксама як пашана, хоць i меншая.
Казаньне ён, яна, яны на паважаных старшых людзёў адчуваецца як некаторае ўлегцыменьне. У гэткiх прыпадках дзеля пашаны трэба ўжываць спакменьнiка (мама казала; тата, дзядуля, вучыцель казаў; бацькi казалi, а не яна, ён, яны казала, казаў, казалi).
Калi зварачаюцца не да бацькоў або iншых старшых сваiх, дык ужываецца "самi": "Як самi маецеся?", "Добра самi кажаце", "Куды самi iдзяце?", i г. д. Гэты-ж займеннiк, "сам, сама" ставiцца i ў вадзiночным лiку, што даець адценьне большае пашаны, чымся "ты": "Як сам маешся?", "Добра сама кажаш", "Куды сам iдзеш?" i г. д.
Наагул ужываньне "вы" ў дачыненьню да аднае асобы ё маскалiзмам. Замест "вы" кажацца такжа ваша да мужчыны i жанчыны або вашэць (або "вашаць") да мужчыны i вашэця да жанчыны. Ваша, вашэць, вашэця скл. гэтак: наз. ваша, вашэць, вашэця, р. вашэцi, дав. вашэцi, вiн. вашэцю, тв. вашэцяй (ж. род) i вашэцем (м. р.), м. аб вашэцi (ж. р.) i аб вашэцю (м. р.). Мн. лiк: вашэцi, вашэцяў, вашэцям, вашэцяў, вашэцьмi, аб вашэцях.
Прыклады з Нсл. 45: Вашэцю пан прасiў к сабе. Вашэцям прывёз па гасьцiнцу. Аддаў-бы вашэцi, ды сабе трэба. Я вашаць, i ты вашаць; хто-ж нам хлеба напашаць. Прык.
Прыналежны прыметнiк ад "вашэць" ё вашэцеў, а ад "вашэця" - вашэцiн. Значыцца, замест "ваш" у дачыненьню да аднае асобы кажацца вашэцеў, калi гэта мужчына, i вашэцiн, калi жанчына. Прыклады скланеньня: тут быў сын вашэцеў, дачка вашэцева, няма сына вашэцевага, дачкi вашэцевай, дайце сыну вашэцеваму, дачцэ вашэцевай, бачыў сына вашэцевага, дачку вашэцеву, быў iз сынам вашэцевым, з дачкою вашэцевай, была гутарка аб сыну вашэцевым, аб дачцэ вашэцевай. Дапусьцiм, спадарыня Наталя мае сына i дачку. Зварочуючыся да яе на "ваша" скажам гэтак: Там быў сын вашэцiн i дачка вашэцiна; ня было сына вашэцiнага, дачкi вашэцiнай i г. д.
"Ваша, вашэць, вашэця" паўсталi з "ваша мiласьць".
Дзядзька i цётка абазначаюць брата i сястру бацькаву i матчыну, а дзяцьмi ўжываюцца так-жа ў дачыненьню да сталых i старых.
ТАЙКА
Тайка i - зьменшаная - таечка служыць прыяцельскiм ветлым зваротам памiж жанчын у Магiлеўшчыне i Чарнiгаўшчыне. Як харошы i чыста арыгiнальны зварот крывiцкi, ён заслугуе на ўдзяржаньне i пашырэньне.
СЯБРА, СЯБРОЎКА I ТАВАРЫШ, ТАВАРЫШКА
Сябра ў дачыненьню да мужчыны i сяброўка ў дачыненьню да жанчыны абазначаюць супольнiка (м. "соучастник") або супольнiцу i "колегу". Гэтак, сябрамi або сяброўкамi будуць тыя, што маюць супольную цi - накш - сябраную маемасьць. Таксама сябры, сяброўкi будуць вучаньнiкi або вучыцялi тае самае школы ды людзi належачыя да таго-ж таварыства, наагул арганiзацыi, асаблiва палiтычнае партыi. У шыршым значаньню ўсi Крывiчане - сябры мiжсобску, бо маюць адну супольную iдэю - адраджэньне свайго народу.
Можна быць асабiстым працiўнiкам, на'т непрыяцелем, але адначасна быць сябрам, сяброўкаю, калi маеш супольную маемасьць або супольную iдэю, але адно тыя будуць таварышамi, таварышкамi, што ў блiзкiх асабiстых дачыненьнях прыязных. Можна сказаць, што таварышам або таварышкаю ёсьць той наш прыяцель або прыяцелка, што, будучы з намi балей-меней аднаго веку, з намi разам, або блiзка жывуць, часта сустракаюцца, бываюць у тых самых мясцох - адным словам таварыства абазначае суб'ектыўныя асабiстыя дачыненьнi, а тым часам сябраўство абазначае дачыненьнi об'ектыўныя.
НЯМА ВЕТЛЫХ ЗВАРОТАЎ ПА БАЦЬКУ
Ветлых зваротаў па бацьку ("по имени и отчеству") ў Крывiчоў няма i нiколi ня было. Былi калiсь назовы сыноў на -iч, -евiч, -овiч. (Iльлiнiч, Хадасевiч, Пятровiч), але яны ня былi ветлымi зваротамi, а ўжывалiся дзеля блiжшага азначаньня. Аднак пазьней гэтыя назовы сталiся прозьвiшчамi, замерлi, перастаючы адначасна ўжывацца ў сваёй ранейшай ролi. Замест iх паўсталi iншыя назовы па бацьку, што ёсьцека дагэтуль, але яны так сама ня ёсьць ветлымi зваротамi. Цяперашнiя назовы па бацьку ў мужчын маюць звычайна суфiкс - онак (-ёнак) або анок (-янок), - анка (-янка) i - ышка, - iшка. Прыкладам, Васiль Мiхневiч мае сына Пётру i дачку Ганну, дык дзецi ягоныя дзеля блiжшага азначаньня (у судзе i iнш.) запiшуць гэтак: Пётра Васiлёнак Мiхневiч (а калi гэта дзяцюк i чалавек несамастойны, дык Пётра Васiлёнак Мiхневiчык, Мiхнеўчык), а дачку ды яшчэ незамужнюю: Ганна Васiлянка Мiхневiчанка або Ганна Васiлiшка Мiхневiчышка. А калi-б Ганна была замужам, дапусьцiм, за Апанасовiчам, дык запiшуць гэтак: Ганна Васiлянка (або Васiлiшка) Апанасовiчыха.
Прыметы на -оў, -еў i -iн, -ын (Петра Васiлёў, Ганна Васiлёва, Пётра Хвядосiн, Ганна Хвядосiна) ня ё нават назовамi па бацьку, але паказуюць прыналежнасьць, яны прыналежныя прыметнiкi, бо i парсюк Васiлёў i сьвiньня Васiлёва, Хвядосiна.
АДРЫСАВАНЬНI
Адрысуючы камусь лiст, звычайна пiшам:
Спадару такому i такому (прыкладам Паўлу Вайнiловiчу); Спадарынi такой i такой (прыкладам Алiмпе Вайнiловiчысе).
Часта ўжываюцца такжа гэткiя адрысаваньнi:
Паважанаму (Паважанай), Вельмi Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (або Спадарынi).
Вялiкая пашана выказуецца ў гэткiм адрысаваньнi:
Яго Мiласьцi
Спадару (такому i такому),
Яе Мiласьцi
Спадарынi (такой i такой).
Адрысуюць такжа:
Сябру (Сяброўцы),
Паважанаму Сябру (Сяброўцы),
Паважанаму (-ай) Спадару Сябру (Спадарынi Сяброўцы).
Усi вышменаваныя хормы адрысаваньня ўжываюцца ў залежнасьцi ад нашых дачыненьняў да таго, каму пiшам.
Таксама, залежна ад нашых дачыненьняў да таго,. каму пiшам, мы зьвернемся да яго на пачатку лiсту з гэт'кiмi словамi.
Паважанаму (-ай), Вельмi Паважанаму (-ай), Глыбака, Шчыра Паважанаму (-ай) Спадару (Спадарынi);
Дарагому (-ой), Даражэнькаму (-ай), Дрыжонаму (-най), Любаму (-ай) Сябру, Сяброўцы (або зь iмям - Мiхалу, Мiхне, Ганьне, Ганусi i пад.).
Заслугуюць на ўзнаўленьне ўжываныя ў старакрывiцкай мове звароты, выказуючыя пашану, такiя, як Дабрародныя i пачэсьлiвыя нашы мiлыя суседзi. Лiст полацкi з 1468 г. (Stang: Urkundensprache der Stadt Polock 73).
--

Лісты Кміты-Чарнабыльскага - Лист 1. До Остафея Волловича, каштеляна Троцкого (5-7.12.1573)
Лист 1


ДО ОСТАФЕЯ ВОЛЛОВИЧА, КАШТЕЛЯНА ТРОЦКОГО

Ясневельможный милостивы пане троцки, пане а пане мой милостивый!
Новины, годные ведомости вашей панскей милости, пану моему милостивому, з сего краю даю ведати.
Дали ми справу шпеги мои, иж князь велики московски, собравши войска немалые, просто тенул до Казани, хотечи дати ратунук, бо, де, черемиса луговая от него ся откинувши, дороги землею и водены свои до тых царств его засегнула и до Казани не пропускают, шкоду великую чынят, и тых, де, часов войска его осьми тысеч наголову поразили. Также, де, нагайцы и иншие орды от него се откинули и Казань, де, запевне облегли.
Вашей милости, государю моему, ведеть яко о таковых новинах, так и около того зъеханя моего писати до их милости панов рад корунных. Ваша милость, мой милостивый государь, ведле милостивого а найбольшого баченя вашей милости панского, рач росказать з милостивое ласки своее до их мости тот листок от мене, слуги вашей милости, писару вашей панской милости справить. А я за таковую милостивую ласку вашей милости, пана государя моего, пана бога просечи за щасливое панование вашей милости, вечне службами моими заслуговать повинен буду. С тем, жычечи вашей панскей вельможности, моему милостивому пану, в ласце божей при добром здровю (фортунного пановання).
Писан у в Орши, месяца декабря 5 дня, року 1573.
Тым же обычаем и до всех их мости панов рад листы, которых, де, мало знаю; же есьми того Мартина (пытали), естли бы князь великий не мел которого умыслу противного панствам короля его милости, пана нашого? Поведел, иж, де, того не слыхать, только, де, тот на Москве говорит, што з Литвою мир выйдет, и велено, де, городы осмотрывать.
Ваша милость, мой милостивый пан, о всем том рачи ведать. С тым жичечи вашой панской милости в ласце божой при добром здоровью.
Писан в Орши, декабря 7[28], року 1573.
=
Яго Каралеўскай Мосці майму Міласціваму пану ў рукі.
Найяснейшы Міласцівы Кароль Пане а Пане мой міласцівы.
Едучы да Вашай каралеўскай мосці, пан Забрыдаўскі сам ветліва заехаў да Дубінак, пытаючыся ў мяне, ці маю што пісаць праз яго да Вашай каралеўскай мосці, свайго міласцівага пана.
…Хаця я таго Вашай каралеўскай мосці не заслужыла і не знаюся быць той годнасці, абы каму прычынай сваёй у Вашай каралеўскай мосці мела што памагаць, калі ж і сама яшчэ мала сабе службамі сваімі заслужыла ласкі Вашай каралеўскай мосці; але што Ваша каралеўская мосць з ласкі сваёй панскай пажадалі абраць мяне сабе за найменшую служэбніцу, пакорна прашу, абы Ваша каралеўская мосць зрабіў ласку быць міласцівым панам цнатліваму служку Вашай каралеўскай мосці пану Забрыдоўскаму, што я Вашай каралеўскай мосці заслугоўваць буду малітвамі сваімі да пана Бога, за фартуннае здароўе Вашай каралеўскай мосці, майго міласцівага пана, якое, каб у хуткім часе пабачыла, дай то пане Божа.
Вашай каралеўскай мосці найніжэйшая слуга і вечная нявольніца Барбара Радзівілянка

Offline

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson