Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2011-06-02 16:05:09

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Cмалявічы. Канцэпцыя ўрбананімічнага ўпарадкаваньня

Горад Смалявічы знаходзіцца ў 35 км ад горада Мінска. Імідж горада, які доўгія часы стваралі мясцовыя чыноўнікі, сугучны з глубінкай. У горадзе яшчэ шмат савецкіх назоваў вуліц: 50 год ВЛКСМ, 50 год Кастрычніка, 60 год Кастрычніка, Савецкія завулкі, Камуністычная і Камсамольская … Усё гэта стварае не вельмі прываблівую атмасферу для жыцця, а асабліва для турызму. Горад страціў сваю гістарычную і эвалюцыйную складаючыю, а ператварыўся у прамысловы прыдатак сталіцы. Таму шмат маладых людзей з’яджаюць для жыцця і працы ў сталіцу. Такая сітуацыя характэрная для шмат якіх маленькіх гарадоў Беларусі.

26 сакавіка 2010 года Смалявіцкім выканкамам узгоднены склад камісіі па найменаванню і перайменаванню вуліц горада. Роля такой камісіі – узгадняць з гараджанамі назовы асноўных гарадскіх аб’ектаў. Грамадская ініцыятыва “За Новыя Смалявічы” жадае ўпарадкаваць урбанізацыі і ўнесці прапановы па найменнаванню і перайменаванню на абмеркавання у камісію з боку гараджан і прыватнага сектара. Мы жадаем, каб вуліцы нашага горада ўвасаблялі гісторыі людзей, якія тут жылі і давалі імёны вуліцам і мястэчкам згодна з іх функцыянальнасцю ці падобнасцю. Мы жадаем, каб вуліцы ўшаноўвалі памяць выдатных смалявічан, якія нарадзіліся і/ці жылі, тым самым прываблівалі турыстаў са усяго свету!
Такім чынам, для падпарадкавання ўрбаніі горада Смалявічы грамадская ініцыятыва “За Новыя Смалявічы” абірае наступную стратэгію:

1)    Стварыць спіс назоваў, якія прываблівы для нашага горада, якія дапушчальныя і якія не пасуюць да легенды нашага горада і варты перайменавання.

Захаваць - ...
       
Прыдаць іншы сэнс -

Александровская
Революционная
Победы
Колхозная
Агромромышленная

Перайменаваць -

Калинина
Орджоникидзе
Коммунистическая
Коммунистическая
Комсомольская
Пионерская
Первомайская
50 лет Октября
60 лет Октября
Советские пер. (2-й, 3-й)
Социалистическая
Краснознаменная

2)    Вызначыць самых выбітных землякоў Смалявіччыны і ўнесці прапановы па з’яўленню назоваў і помнікаў у іх гонар. Мы прапаноўваем на гэтым этапе далучыць грамадства да гэтага працэсу. Для гэтых мэтаў ініцыятыва распачала акцыю “Абяры імёны Смалявіччыны” на гарадскім партале (http://smaliavichy.by/imeny/). Тут карыстальнікі могуць абраць 5 імён, якія, на іх погляд, належаць найбольш яскравым асобам, праз жыццё і дзейнасць якіх праславіўся наш край. За год акцыі ў ёй прынялі ўдзел звыш 700 чалавек.

Для агульнага падвышэння асведамляемасці жыхароў горада аб знакамітых земляках быў створаны раздел на партале “Смалявічане” (http://smaliavichy.by/category/people/). Там сабрана найбольш поўная інфармацыя аб выбітных дзеячах, якія родам з нашага края.
Такім чынам, найбольш выбітнымі імёнамі Смалявіччыны на думку жыхароў горада з’яўляюцца: Канстанцін Астрожскі, Эдуард Пякарскі, Аляксандр Ляўданскі, Васіль Купрэвіч, Гаўрыіл Ціхаў.

3)    Праналізаваць існуючыя і страчаныя у савецкія часы старыя назвы вуліц і мястэчак. Скласці спіс такіх аб’ектаў, папрацаваўшы сумесна з гісторыкамі і краязнаўцамі. На сённяшні дзень гэта:
У 16 ст. былі вуліцы: Барысаўская, Менская, Дворная, Царкоўная і Могілкавая. (Якимович, Ю. А. Зодчество Белоруссии XVI — середины XVII в. — Мн., 1991.)

4)    Скласці спіс аб’ектаў, якія сёння фармуюць алгарытм жыццядзейнасці гараджан (цэрквы, пераезды, плошчы і г.д) і тыя якія могуць прыняць адпаведную назву.
Касцёл Св.Валянціна, царква Св. Мікалая, чыгунка, плошча, “пятачок”

5)    Скласці спіс twin-cities для Смалявічаў, каб дадаць назвы вуліц, утвораных ад назваў такіх гарадоў.
Мыцішчы, …

6)    Скласці прапанову этапаў упарадкавання ўрбанізацыі Смалявічаў, прааналізаваць з экспертамі, абмеркаваць з жыхарамі і прэзентаваць камісіі пры Смалявіцкім выканкаме. Новыя назвы вуліцаў мусяць быць выкарыстаны для існуючага горада, так і для будучага горада-спадарожніка.

Інфармацыя пра арганізацыю

Грамадская ініцыятыва "За Новыя Смалявічы» была створана ў снежні 2005 года і аб'ядноўвае вакол сябе тых жыхароў г. Смалявічы, хто зацікаўлены ў далейшым развіцці горада. Штодзённая дзейнасць ініцыятывы звязана з падтрымкай гарадскога партала www.Smaliavichy.by, з штомесячныя выданнем альтэрнатыўнай газеты «Горад Наш". Для нашага рэгіёну мы - адзіная альтэрнатыўная крыніца інфармацыі. Партал наведваюць у месяц больш за 4,000 чалавек і праглядаюць каля 9,600 старонак (Google Analytics). На думку Deutsche Welle, партал www.Smaliavichy.by з'яўляецца паказальным прыкладам дзейнасці грамадзянскай супольнасці Беларусі ў by-net  (http://www.dw-world.de/dw/article/0,,5257615,00.html).  Акрамя гэтага, грамадская ініцыятыва "За Новыя Смалявічы» праводзіць розныя мерапрыемствы, якія звернуты ў першую чаргу на ўзаемадзеянне з жыхарамі горада, экспертамі і чыноўнікамі праз (а) шырокае інфармаванне, (б) рашэнне бытавых праблем горада, (у) культурную і асветніцкую дзейнасць , накіраваную на развіццё любові і патрыятызму да роднага краю.

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson