Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2011-06-02 14:15:38

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

КАНЦЭПЦЫЯ Й ПЛЯН ДЗЕЙНАСЬЦІ ТАПАНІМІЧНАЙ КАМІСІІ ТБМ

Мэты дзейнасьці – выпрацаваньне абгрунтаваных з гістарычнага, мовазнаўчага і функцыянальнага гледзішча канцэпцыяў ды канкрэтных плянаў  зьберажэньня і ўпарадкаваньня тапаніміі, стварэньня дэкалянізаванага і дэтаталітарызаванага тапанімічнага асяродзьдзя.

Мэтады дзейнасьці – стварэньне сіламі камісіі з далучэньнем экспэртаў і мясцовых актывістаў канцэпцыяў і праектаў упарадкаваньня айканіміі наагул ды ўрбананіміі, іх публічнае абмеркаваньне, папулярызацыя (у тым ліку на месцах); мабілізацыя мясцовых супольнасьцяў на іх ажыцьцяўленьне; мясцовыя грамадзкія кампаніі.

І. Канцэптуальныя распрацоўкі

1.1. Распрацоўка і публікацыя для грамадзкага абмеркаваньня Канцэпцыі ўпарадкаваньня гарадзкой тапаніміі. Абмеркаваньне на месцах з паралельным кансультаваньнем мясцовых актывістаў. Ухваленьне Канцэпцыі на нацыянальнай навукова-практычнай канфэрэнцыі.
1.2. Распрацоўка і публікацыя для грамадзкага абмеркаваньня Канцэпцыі ўпарадкаваньня нацыянальнай айканіміі. Абмеркаваньне на месцах з паралельным кансультаваньнем мясцовых актывістаў. Ухваленьне Канцэпцыі на нацыянальнай навукова-практычнай канфэрэнцыі.

ІІ. Практычныя рэкамэндацыі

2.1. Укладаньне асновы Базы тапонімаў для ўпарадкаваньня менскай урбананіміі.
2.1.1. Прапановы да найменьня новых станцыяў Менскага мэтрапалітэну.
2.2. Падыходы да аднаўленьня аўтэнтычнай берасьцейскай урбананіміі (разглядаецца асобнна з улікам спэцыфікі сытуацыі).
2.3. Аналіз наяўных прапановаў грамадзкасьці да ўпарадкаваньня ўрбананіміі Горадні, Магілёва, Наваполацку, Вялейкі, Смалявічаў і г.д.
2.4. Укладаньне першаснага сьпісу айконімаў для абгрунтаваньня дэкалянізацыі

ІІІ. Праца з грамадзкай думкай

3.1. Выезды ў гарады з патэнцыйна спрыяльнай для ўрбананімічнага ўпарадкаваньня сытуацыяй для правядзеньня тэматычных круглых сталоў.
3.2. Правядзеньне адрасных мясцовых тапанімічных кампаніяў (вуліца, станцыя мэтро, мікрараён).
3.3. Публікацыя артыкулаў і выданьне тэматычных брашураў.
3.4. Стварэньне тэматычнага інтэрнэт-парталу.

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson