Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2008-02-25 12:30:08

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Янка Купала. А ўсё ж такі мы жывём!

А ўсё ж такі мы жывем!..

Не загаснуць зоркі ў небе,

Покі неба будзе,

Не загіне край забраны,

Покі будуць людзі…

Я. Купала.

Шчаслівы край гэта-наша Бацькаўшчына Беларусь! Як час гістарычна не возьмем, з якога боку цяпершчыны ні глянем, адсюль, як у Піліпаўку сьнег, сыпаліся і сыплюцца на яе апекуны…І кожны з гэтых няпрошаных апекуноў цягне душу беларускую на свій млын…Ідзе ганебны торг, паскудная камедыя над няшчаснымі, абняволенымі беларусамі…

Але ўсё ж такі жыцьцё ідзе іначай: яго законы сільнейшыя ад якіх бы то ні было законаў чалавецкіх. Старое, струхлеўшае, аджыўшае свій век ідзе проч, на пагібель, а новае, сявтое, радаснае занімае свае пачэснае месца і вядзе народы і аддзльных людзей к добраму, вечнаму. Старыя багі ідуць на злом, у архіў, а новыя засядаюць панаваць у сэодцах чалавечых. Гэтак было да стварэньню сьвету, гэтак і цяпер ёсьць.

І наша Бацькаўшчына перажывала і перажывае тое самае…Будзіцца самапачуцьцё народнае, падымае наша старонка свае вочы к сонцу і распрастоўвае свае магутныя плечы. Мілаваньне свайго роднага слова, сваёй ядынай Бацькаўшчыны Беларусі бярэ верх над адступніцтвам і прадажніцтвам сябе ў чужую няволю. Калі зірнем мы на тое, што за некалькі год зроблена намі, беларусамі, над падняцьцем свайго нацыянальнага багацтва, то адно толькі душа можа радавацца. У некалькі год мы зрабілі тое, што ў палякаў і расійцаў рабілася чуць не цэлымі сталецьцямі. Выходзіць у сьвет колькі беларускіх газет, друкуюцца кожны год дзесяткі кніжак розных названьняў,  закладаюцца беларускія выдавецкія суполкі, кнігарні і т. п. І ўсё гэта робіць сам народ ці сваёй шчырай працай для Бацькаўшчыны, ці сваімі запрацаванымі капейкамі, аддаваны на беларускія газеты, кніжкі. Мы не знаем ні казённых падачак, ні купленых працаўнікоў. Працуем для ідэі і будуем самі сабе новае, лепшае жыцьцё.

Дык працуйма ж далей! Сейма на роднай зямельцы здаровыя зярняты праўды, брацтва і свабоды, будзіма жывога народнага духа з магутным клікам: к сонцу і праўдзе! Будзем мець буйны ўраджай і багатае жніво. Не будзе нам страшны гэты паганы над намі торг нашых нязваных і насланых апекуноў. Ужо цяпер мы можам смела сказаць ім, як калісь сказаў Капернік аб Зямлі: “А ўсё ж такі яна рухаецца!”, т.е. а ўсё ж такі мы жывем і будзем жыць!

1914

Offline

 

#2 2008-03-19 13:08:24

sergP
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2008-03-18
Паведамленьняў: 1

Re: Янка Купала. А ўсё ж такі мы жывём!

Только вот есть вопрос: "Мы живём или "живём", т.е. просто существуем? Как это понять?" На http://parfinch.narod.ru есть проект Конституции... Ведь сначала изменять надо законы. Разве не так?

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson