Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2008-02-25 12:56:56

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Дзяніс Мельянцоў. Уваход у NATO - крок цывілізацыйнага выбару

- Якія ёсьць мэты NATO і што гэтая арганізацыя ўяўляе сабой сёньня?

- Па-першае, я прынцыпова нязгодны з ужываньнем акроніму NATO. Я выкарыстоўваю акронім АПАД – Арганізацыя паўночна-атлянтычнай дамовы. Прычын тут некалькі. Па-першае, ангельскі акромім НАТО не зусім пасуе да разуменьня нашага чалавека. Па-другое, усе ангельскія абрэвіятуры маюць адпаведнікі ў розных мовах. Па-трэцяе, акронім NATO ўжо стаўся ярлыком для беларускай грамадзкасьці, для некаторых гэта ўвогуле нейкае пудзіла. АПАД жа больш нэўтральны. Праводзіліся сацыялягічныя дасьледаваньні, падчас якіх у людзей запытвалі, як яны ставяцца да NATO і як да Паўночна-атлянтычнага альянсу. Людзі, ня ведаючы, што гэта адно і тое самае, давалі розныя адказы.

Арганізацыя паўночна-атлянтычнай дамовы ў сваім разьвіцьці значна трансфармуецца. Утварылася яна 4 красавіка 1949 году ў Вашынгтоне. Арганізацыя фармуецца як вайсковы блёк, мэта якой – абарона сваіх сябраў ад агрэсіі трэціх краінаў. Гэта значыць, калі нейкая краіна нападае на краіну-сябру АПАД, то гэты напад разглядаецца як напад на ўсе краіны арганізацыі адначасова. Арганізацыя стваралася ў варунках халоднай вайны, біпалярнага сьвету, у сытуацыі магчымасьці рэальных ваенных канфліктаў, адпаведна ў час свайго станаўленьня яна была вайскова-палітычным блёкам.

Пасьля заканчэньня халоднай вайны, пасьля распаду СССР, роспуску арганізацыі Варшаўскай дамовы АПАД у нейкай ступені згубіў мэту свайго існаваньня. Можна сказаць, што менавіта распад СССР адыграў злосны жарт з Арганізацыяй паўночна-атлянтычнай дамовы. 1990-1995 гг. – вельмі складаны час для альянсу, пэрыяд пошуку ўласнай ідэнтычнасьці, вызначэньня мэтазгоднасьці яго існаваньня. У той час і сярод аналітыкаў не было дакладнага адказу на пытаньні: “Ці патрэбная такая арганізацыя? Якімі мусяць быць яе мэты?”. Тым больш, што было джэнтльмэнскае пагадненьне зь лідэрамі краін СССР аб тым, што АПАД ня будзе пашырацца на Ўсход і фактычна застанецца закрытым клюбам.

Як ні дзіўна, але выжываньню альянсу дапамаглі балканскія войны, якія пачаліся з распадам сацыялістычнага блёку і з пачаткам распаду Югаславіі. Тады стала зразумела, што самастойна эўрапейскія краіны ў межах Эўразьвязу ня маюць магчымасьцяў і сілаў спыніць гэтыя войны. Тады было вырашана запрасіць NATO паўдзельнічаць ва ўрэгуляваньні канфлікту. Лідэры альянсу за гэта ўхапіліся, і гэта на некаторы час сталася мэтай і задачай альянсу. І з таго часу міратворчыя місіі сталіся адной з асноўных мэтаў існаваньня арганізацыі.

Аднак стала відавочна, што ў аднапалярным сьвеце буйнамаштабных канфліктаў ужо ня будзе, палітыка стрымліваньня ўжо абсалютна неадэкватная, таму трэба рабіць стаўку на міратворчасьць, на ўрэгуляваньне канфліктаў, чым і пачала займацца АПАД. Такім чынам пэрыяд ад распаду СССР і да 1999 году – гэта час палітызацыі NATO, ператварэньня яе з вайскова-палітычнага блёку ў палітыка-вайсковую арганізацыю. І зараз на першым пляне ў ёй знаходзіцца палітычныя моманты. Тады ж прымаецца рашэньне пра пашырэньне АПАД як палітычнага блёку, гэта значыць, што лідэры заходніх краін вырашылі запоўніць вакуум геапалітычнага ўплыву, які ўтварыўся на тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. Такім чынам ў межах АПАД у 1994 годзе была ўтворая праграма “Партнэрства дзеля міру”, новым незалежным краінам былі разасланыя запрашэньні для ўдзелу ў гэтай праграме. Праграма ў сваю чаргу была скіраваная на тое, каб, па-першае, падрыхтаваць, падцягнуць да ўзроўню апэратыўнай сумяшчальнасьці краіны для ўваходжаньня ў АПАД, а па-другое, правядзеньне вайсковых рэформаў у гэтых краінах. Сярод тых краін, якія далучыліся да праграмы, была і Беларусь.

Была таксама ўтвораная Рада Паўночна-атлянтычнага супрацоўніцтва, дзе лідэры краінаў-сябраў маглі вырашаць супольна стратэгічныя пытаньні. Такім чынам, можна сьцявярджаць, што АПАД распаўсюджвае сваю палітычную сілу, палітычны ўплыў на краіны былога сацыялістычнага блёку.

У 1999 годзе адбываецца першае пашырэньне АПАД, калі да яе далучаюцца Вугоршчына, Польшча і Чэхія. Гэтым пашырэньнем запачаткавалася пашырэньне Альянсу на Ўсход.

- Чаму Чэхія, Прльшча, Балтыйскія краіны спачатку ўвайшлі ў NATO і толькі пасьля – у Эўразьвяз?


- Трэба сказаць, што АПАД і Эўразьвяз – арганізацыі абсалютна розныя па сваіх мэтах, хоць у яе і ўваходзяць прыкладана адны і тыя ж краіны, акрамя ЗША, якія ўваходзяць толькі ў АПАД і граюць у ёй адну зь вядучых роляў. Эўразьвяз – гэта перадусім эканамічны праект эўрапейскіх краінаў, у якім зараз даволі дынамічна разьвіваецца вайскова-палітычнае апірышча зьвязу. А АПАД – гэта найперш вайсковы альянс. Уступленьне краінаў у АПАД і ў Эўразьвяз – гэта дзеяньні з рознымі матывацыямі. Уступленьне ў АПАД – гэта жаданьне атрымаць гарантыю бясьпекі. Для Польшчы, Чэхіі, краінаў Балтыі – гэта гарантыя незваротнасьці пад уплыў Расеі. А гарантам выступае наймагутнейшы саюзьнік Злучаныя Штаты Амэрыкі. Уступленьне ж у ЭЗ гэтым краінам дае вяртаньне ў Эўропу і падвышэньне эфэктыўнасьці эканомікі. Эўразьвяз тут выступае страховачным мэханізамам, які трымае эканоміку пэўнай краіны на адпаведным узроўні, не дапускаючы яго моцнага зрушэньня. І другі бок Эўразьвязу – гэта ўзровень каштоўнасьцяў – дэмакратыі, правоў чалавека, рынкавай эканомікі.

Некаторыя аналітыкі кажуць, што ўступленьне ў АПАД – неабходная ўмова для ўступленьня ў Эўразьвяз. Але гэта не зусім так, бо існуюць краіны, якія ёсьць сябрамі Эўразьвязу, але не ўступалі ў АПАД. Гэта так званыя нэўтральныя краіны – Аўстрыя, Ірляндыя, Швэцыя. Яны вельмі актыўна ўдзельнічаюць у Эўразьвязе, аднак не ўваходзіць у вайсковыя і палітычныя арганізацыі. Зь іншага боку на пэўным этапе ЗША выставілі патрабаваньне, каб краіны ўступалі стачатку ў АПАД, а толькі пасьля ў ЭЗ. Такім чынам яны траплялі б пад моцны ўплыў ЗША. Зрэшты, патрабаваньне не было замацаванае юрыдычна.

АПАД і ЭЗ – узаемадапаўняючыя паралельныя працэсы. Адно без другога магчыма, але не пажадана.

Offline

 

#2 2008-02-26 18:09:53

Dedushka
Удзельнік
Адкуль: Менск
Зарэгістраваны: 2008-02-26
Паведамленьняў: 1

Re: Дзяніс Мельянцоў. Уваход у NATO - крок цывілізацыйнага выбару

Вот нашел интересное мнение. И, по-моему, автор прав. Растолкуйте мне что здесь не так?
"НАТО - организация, которая намеренно не выполняет свой Устав

НАТО, являясь, безусловно, серьезной международной структурой - не выполняет базовые положения собственного Устава. Более того - делает все возможное и невозможное, чтобы свой Устав не выполнять, применяя при этом преступные и неэффективные стратегические практики.

Аргументы.

Пункт второй Преамбулы Устава НАТО - Северо-Атлантического союза гласит: "Договаривающиеся стороны преисполнены решимости защищать свободу, общее наследие и цивилизацию своих народов, основанные на принципах демократии, свободы личности и законности".

Обратите внимание на слова - "общее наследие и цивилизацию своих народов".

Притом, мы должны понимать, что в этом контексте "цивилизация", это:
не "достигнутый уровень развития и благосостояния нации, в отличие от дикости", как это трактуют словари;
а есть - система исторических национальных ценностей, культуры и образа жизни, которые и делают нацию самостоятельной частью Человечества и тем, чем она является миру и закрепляется в его истории.

Позволю себе напомнить, что НАТО учредили - США, Канада, Исландия, Великобритания, Франция, Бельгия, Нидерланды, Люксембург, Норвегия, Дания, Италия и Португалия, то есть все государства являющиеся представителями и членами Христианского мира, и действительно имеющие общее наследие.

Это значит, что по форме, целям, представительству учредителей, и в цивилизационном смысле и плане - НАТО есть военно-политический союз - по определению предназначенный для обеспечения безопасности Североатлантического - Христианского мира и его колыбели - Европы.

Реально - Альянс с этой задачей не справляется, так как:
во-первых, такой задачи сегодня ему никто прямо не формулировал, и делать это не собирается;
во-вторых, выполнить эту задачу не может, так как в теле Европы как в местеразвития Христианского мира существуют, растут и укрепляются плацдармы Ислама, которые физически вытесняют коренные европейские этносы, и все большее перерождают само их христианское бытие в исламский образ жизни.

Другими словами - на наших глазах идет цивилизационная война (которая поначалу всегда протекает относительно скрытно и тихо), в которой Христианский мир проигрывает свою собственную колыбель-Европу, свой образ жизни и свои исторические ценности чуждой Исламской цивилизации, и ничего не делает для своего собственного спасения, но настойчиво, бессмысленно и затратно воюет за свободу и демократию в местах, в которых эти словосочетания имеют абсолютно иной смысл и суть, и там не нужны.

А это и есть самая большая по масштабам, страшная по сути и абсолютно конкретная угроза - угроза свертывания Европейской Христианской цивилизации в собственной колыбели.

Более того, парадоксальность ситуации заключается также и в том, что там где появляется "несущий свободу и демократию" американский-НАТОвский солдат - там немедленно формируется новое гнездо радикального политического Ислама, что немедленно радикализует обстановку не только в очагах "демократизации", но и в самих государствах-демократизаторах, то есть в США и Европе.

Тогда возникает вопрос: а НАТО здесь зачем и при чем(?), и зачем все это народам самой Европы?"


Вы будзеце!

Offline

 

#3 2008-02-27 01:06:05

Kastet
Удзельнік
Адкуль: Вільня
Зарэгістраваны: 2008-02-26
Паведамленьняў: 2

Re: Дзяніс Мельянцоў. Уваход у NATO - крок цывілізацыйнага выбару

і ўсё ж такі ня трэба нам уваходзіць у АПАД нават 20 год пасля змен, якія адбудуцца. менталітэт беларусаў доўга змяняць прыйдзецца. нават у прыбалтаў шмат праблемаў з АПАДаўскімі вайскоўцамі. мясцовае насельніцтва не зусім добра их успрымаае.

Адрэдагавана Kastet (2008-02-28 20:01:34)


Каго любіш?
Люблю Беларусь.
То ўзаемна.

Offline

 

#4 2008-02-27 22:32:02

FoBoS
Удзельнік
Адкуль: Гомель
Зарэгістраваны: 2008-02-25
Паведамленьняў: 3
Вэбсайт

Re: Дзяніс Мельянцоў. Уваход у NATO - крок цывілізацыйнага выбару

Насамрэч праблема вельмі складаная, нават больш складаная чым можа падацца на першы погляд. Тое, што ляжыць на паверхні, гэта стэрэатыпы большасьці постсавецкіх людзей адносна NATO, як агрэсіўнага блёку. І гэтыя настроі добра ўзмацняюцца і падтрымліваюцца самім блёкам які добра сабе нашкодзіў дзеяньнямі ў Югаславіі. Гэта з аднаго боку. З іншага боку - краіна мусіць гадаваць ці-то сваё войска, ці-то войска замежнікаў. Трэцяга варыянту тут няма. І для Беларусі трэба вызначыцца які варыянт прынясе меней шкоды дзяржаве і кожнаму чалавеку паасобку. Не бывае адназначна добрых і адназначна дрэнных рашэньняў і таму гэта добрая нагода для дыскусіі, якая будзе ісьці не адзін год. На мой погляд гэта размова нават ня гэтага дзесяцігодзьдзя.
Праціўнікам далучэньня да NATO прапаную ўзяць калькулятар і падлічыць затраты дзяржавы ў выпадку нэўтралітэту і паўнавартаснага ўласнага войска ў адным выпадку і вялікай падтрымкі з боку краін-удзельніц у выпадку далучэньня да NATO.
Тым жа хто бачыць нашу краіну ў складзе альянсу ўжо заўтра настойліва раю адкрыць Канстытуцыю і прачытаць артыкул 18: "Рэспублiка Беларусь ставiць за мэту зрабiць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а дзяржаву -- нейтральнай". Дык вось Канстытуцыю трэба выконваць!
У высновах ізноў жа ж паўтаруся - NATO ня справа бліжэйшага дзесяцігодзьдзя на Беларусі!


= http://www.hockeyby.org = Сусьветны хакей па-беларуску =

Offline

 

#5 2008-02-27 22:33:32

VaLaDaR
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2008-02-25
Паведамленьняў: 3

Re: Дзяніс Мельянцоў. Уваход у NATO - крок цывілізацыйнага выбару

Я супраць АПАД ці NATO (каму як падабаецца)...Лепей проста супрацоўнічаць

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson