Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2008-02-25 13:13:53

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Сяргей Харэўскі. Паміж законам і практыкай

Беларуская практыка ў галіне аховы гісторыка-культурнае спадчны і міжнародныя  нарматыўныя дакуманты.

Праблемы разьвязаньня сёньняшніх горадабудаўнічых праблемаў і йснаваньня самога ўрбаністычнага асяродзьдзя ў нашай краіне маюць глыбокую гісторыю. Традыцыі плянамернага вынішчэньня тутэйшае ідэнтычнасьці, традыцыйнага ладу, духоўнага й палітычнага жыцьця, былі закладзеныя адразу па Падзелах Рэчы Паспалітае. Першае абгрунтаваньне расейскае палітыкі ў Беларусі сфармулявала расейская імпэратрыца Кацярына ІІ. Яе наступнікі толькі паглыблялі й удакладнялі гэты працэс.

Стварэньне ў 1967 годзе Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, на пэўны час дазволіла стабілізаваць сытуацыю. Мясцовыя ўлады некаторы час змушана лічыліся зь меркаваньнем гэтага ўплывовага грамадзкага аб’яднаньня.

27 красавіка 1972 году прэзідыюм Цэнтральнага савета Беларускага дабрахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры сваёй пастановаю даручыў Палітэхнічнаму інстытуту вызначыць архітэктурную й горадабудаўнічую спадчыну ў БССР. У 1973 годзе, Дзяржбудам і Саветам міністраў БССР быў зацьверджаны сьпіс гарадоў, што ўяўляюць сабою архітэктурную і гістарычную каштоўнасьць. Наколькі гэта быў фармалістычны чынавенскі дакумант, можна пераканацца на тым, што ў той сьпіс апроч Горадні, з вобласьці туды патрапілі толькі  4 гарады (Ваўкавыск, Ліда, Навагарадак і Мір). Сутнасьць праграмы “захаваньня” гісторыка-культурнае спадчыны выкладзены быў аднымі з самых актыўных яе стваральнікаў, В. і Ю. Чантурыя,:

“Узнаўленьне горадабудаўнічае сытуацыі мінулых стагодзьдзяў ёсьць галоўнай задачаю для такіх гарадоў краіны, як Суздаль, Яраслаўль, Тальлін, Вільня і інш. Аднак для старых градоў Беларусі (…) падыход да рэстаўрацыі з такім масымалізмам няслушны. Тут размова можа весьціся толькі пра стварэньне паасобных запаведных зонаў ці раёнаў у гістарычна складзеных частках гарадоў.”. (“Строительство и архитектура Белоруссии», №3, 1973)

Гэта і ёсьць квінтэсэнцыя савецкага, расейскае традыцыі, падыходу да праблемаў беларускае старасьвеччыны. Ніякае аргумэнтацыі, чаму толькі гарады Беларусі ня вартыя ўзнаўленьня, не прыводзілася. Яе й не было. Было толькі ананімнае “мнение”…

Далучэньне СССР да самых важных міжнародных дамоваў і дакумантаў, што вызначаюць і рэглямэнтуюць прынцыпы захаваньня архітэктурнае спадчны -- Вэнецыянскай Хартыі (1964),. Вашынгтонскай Хартыі (1987) і Лазанскай Хартыі (1989) нічога не зьмяніла ў тутэйшай практыцы. Тая савецкая практыка фінансаваньня паводле астаткавага прынцыпу, дагматызму ў вызначэньні прыярытэтных накірункаў ахоўнае дзейнасьці, рыгарызму ў дачыненьні грамадзянскіх аматарскіх ініцыятываў у абарону спадчыны, захавалася да нашых дзён. На ажль, мушу канстатаваць, захавался й практыка плянамернага, паэтапнага зьнішчэньня помнікаў дойлідства. Але зьявілася новая акалічнасьць. Цяпер ініцыятывы ўладаў па выкарыстаньні на свій адум нацыянальнае спадчны, адгукаюцца апалягетычным рэхам у дзяржаўных СМІ.

Працытую нядаўні матар’ял кампаніі БЕЛТА “Гістарычны цэнтар Менска будзе адпавядаць узроўню сталіцы Беларусі”:“Таксама вядзецца будаўніцтва шэрагу аб’ектаў на тэрыторыі кварталаў у межах вуліцаў Камсамольскай, Інтэрнацыянальнай, Гарадзкі Вал і Рэвалюцыйная”. Пра тое, што тут бескантрольна вядзецца інтэнсіўная забудова, відаць і без паведамленьня БЕЛТА.

Наколькі такая практыка засваеньня запаведнай гістарычнай тэрыторыі адпавядае міжнароднам нормам, улады і афіцыйныя журналісты замоўчваюць.  Паспрабуем разабрацца. Па ўсёй Беларусі вядзецца інтэнсіўнае новае будаўніцтва ў гістарычных і ахоўных зонах.

Між тым, у артыкуле №6 Вэнэцыянскае хартыі, прынятае яшчэ ў 1964, што ёсьць міжнародаю фундамэнтальнаю праўнай крыніцаю ў галіне аховы культурнае спадчыны, ясна кажацца:

“Кансэрвацыя мае на мэце захоўваньне помніка ў межах уласьцівага яму атачэньня й маштабу. Калі традыцыйнае атачэньне йснуе, яго ня можна парушаць. Усялякае новае будаўніцтва, разбурэньне і пераробкі, што маглі бы зьмяніць узаемасувязь аб’ёмаў і калярову гаму -- недапушчальныя.”. Наколькі гэтыя патрабаваньні датасоўныя да беларускае практыкі, можа спраўдзіць нават неспэцыяліст.

Зьнішчэньне помнікаў і пабудову на іх месцы новых аб’ектаў, улады назваюць “рэстаўрацыяй”. Між тым, паводле той жа Венэцыянскае хартыі, што пры рэстаўрацыі “элементы, прызначаныя для замены фрагмэнтаў, якіх бракуе, павінны(…)адрозьнівацца ад сапраўдных, каб рэстаўрацыя помніка не фальсіфікавала гістарычную і мастацкую дакумэнтальнасьць помніка”.

Наколькі адпавядае цывілізаваным нормам беларуская практыка зносу-абудовы-перабудовы рэальных, захаваных да нашых дзён помнікаў? Ні наколькі… Яшчэ, напрыклад, агенцтва БЕЛТА радасна паведамляе: “больш за тое, атрыманы дазвол главы дзяржавы на ўзнаўленьне дапаўняльнае забудовы па правым баку вуліцы Гандлёвая(…). Размова вядзецца пра аб’екты грамадзка-бытавога прызначэньня.”.



Тымчасам асобны атрыкул Венэцыянскае хартыі, прадугледжвае вядома й мадэрнізацыю помнікаў, іх рэнавацыю, але дакладна акрэсьлівае патрабаваньні:“Дапаўненьні могуць быць дапушчальнымі толькі ў тым выпадку, калі яны пакідаюць некранутымі ўсе адметныя часткі будынка, ягонае традыцыйнае атачэньне, раўнавагу кампазыцыі й узаемасувязь з асяродкам атачэньня.”.

Тое, што ў Менску, за кошт дзяржавы за апошнія тузін гадоў не было адрэстаўравана, у сусьветна прынятым сэнсе гэтага панятку, ніводнага аб’екту, не бянтэжыць улады ды іх прапагандыстаў.  Тымчасам як панятак сапраўднасьці наогул выпадае з дыскурсу разгляду праблемаў захаваньня гістарычнае і архітэктурнае спадчыны.

Веданьне, разуменьне і інтэпрэтацыя крыніцаў інфармацыі, што датычаць пршапачатковай і наступных характарыстыкаў культурнае спадчыны ёсьць неабходнай асноваю для вызначэньня ўсіх бакоў аўтэнтычнасьці.

Сапраўднасьць, аўтэнтычнасьць, што разглядаюцца  такім асьпекце ў “Вэнэцыянаскай хартыі”, выступае ў якасьці найбольш важнага, вызначальнага фактара спадчыны і зьнітаваных зь ёю каштоўнасьцяў. Разуменьне значнасьці аўтэнтыкі, сапраздзічнасьці адыграе фундамэнтальную ролю ва ўсіх навуковых дасьледваньнях па праблемах культурнае спадчыны, у кансэрвацыі і плянаваньні работаў па рэстаўрацыі, а таксама ў працэсе рэгістрацыі помнікаў у рамах Канвэнцыі аб ахове Сусьветнае спадчыны і ў іншых інвэнтарных сьпісах помнікаў.



Хартыя захаваньня гiстарычных гарадоў і гарадскіх абшараў, альбо"Вашынгтонская хартыя", прынятая ў 1987 годзе, акцэнтуе ўвагу на захаваньне гістарычных, перадусім традыцыйных гарадзкіх ляндшафтаў. У яе прэамбуле, у прыватнасьці, гаворыцца: “На працягу ўсёй гісторыі гарадскія ўтварэнні - незалежна ад таго развіліся яны ў часе паступова, ці стварыліся паводле нечай задумы - з'яўляюцца выразнікам разнастайнасці грамадстваў”.

Вашынгтонская хартыя датычыць вялікіх і малых гістарычных гарадскіх абшараў, улучаючы гарады і гістарычныя цэнтры або кварталы, разам з іх прыродным і рукатворным асяродзьдзем. Апрача выкананьня ролі гістарычных дакументаў гэтыя абшары ўвасабляюць вартасці традыцыйных гарадскіх культураў. Шмат такіх абшараў знаходзяцца сёньня пад пагрозаю, фізічна дэградуюць, занепадаюць або нават разбураюцца пад уздзеяньнем таго гарадскога развіцьця, што паўсюдна ідзе сьледам за індустрыялізацыяй. Вашынгтонская хартыя галосна й прынцыпова зьнітоўвае праблему захаваньня й рэгенарацыі ўрбаністычных ляндшафтаў з грамадзкай асьветаю й саўдзелам грамадзкасьці ў гэтых працэсах:

“3. Удзел і далучанасьць жыхароў зьяўляюцца неабходнымі для посьпеху захаваўчых праграмаў і павінны заахвочвацца. Захаваньне гістарычных гарадоў і гарадзкіх абшараў перш за ўсё датычыць іх жыхароў.

4. Захаваньне ў гістарычных гарадах і гарадзкіх абшарах патрабуе разважлівасьці, метадычнага падыходу й дысцыпліны. Належыць пазьбягаць дагматызму, бо ў асобных выпадках могуць паўставаць спэцыфічныя праблемы.”.



Што ж ёсьць мэтаю захаваньня традыцыйных ўрбаністычных асяродкаў і, перадусім, якімі прынцыпамі пры тым варта кіравацца? Вашынгтонская хартыя харатктэрызуе іх наступным чынам:

“2. Якасьці, якія падлягаюць захаваньню, улучаюць гістарычны характар горада або гарадскога абшара і ўсе тыя матэрыяльныя і духоўныя элементы, што выяўляюць гэты характар, асабліва:

а) гарадзкія патэрны - элементы ўстойлівай планіровачнай структуры горада, вызначаныя вуліцамі і зямельнымі пляцамі;

б) суадносіны між будынкамі, азялененымі і адкрытымі прасторамі;

в) фармальны выгляд будынкаў (інтэр’ер і экстэр’ер), вызначаны праз маштаб, памер, стыль, канструкцыю, матэрыялы, колер і аздабленьне”.

Ну і, нарэшце, што такое “помнік”. Паводле дэфініцыі “Энцыкляпэдыі літаратуры й і мастацтва”: “помнікі гісторыі і культуры, аб’екты матэрыяльнай і духоўнай творчасьці, якія маюць гістарычную ці мастацкую каштоўнасьць: сваеасаблівае адлюстраваньне гісторыі народа.”. Ключавое слова тут – “сваеасаблівае”, бо такая дэфініцыя дазваляе суб’ектыўна меркаваць пра вартасьці таго ці іншага помніка. КАНВЕНЦЫЯ па ахове сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны, прынятая на семнаццатай сесіі Генеральнай канферэнцы ў Парыжы, 16 лістапада 1972 г., азначае зьмест паняткаў выключнае, сусьветнае, міжнароднае каштоўнасьці помнікаў. Хоць таксама досыць шырока, а ў выніку і суб’ектыўна  трактуе гэты панятак:

“І. Азначэнні культурнай і прыроднай спадчыны….

… “помнікі”: архітэктурныя творы, творы манументальнай скульптуры і жывапісу, элементы або збудаванні археалагічнай прыроды, надпісы, пячорнае жыльлё і камбінацыі дэталяў, якія з’яўляюцца выключнай сусьветнай каштоўнасьцю з пункту гледжання гісторыі, мастацтва або навукі;

“групы будынкаў”: групы паасобных або паяднаных будынкаў, якія праз сваю архітэктуру, сваю аднароднасць або свае месца ў краявідзе з’яўляюцца выключнай сусветнай каштоўнасцю з пункту гледжання гісторыі, мастацтва або навукі;

“мясціны”: творы чалавека або сумесныя творы прыроды і чалавека, і абшары, улучаючы археалагічныя мясціны, якія з гістарычнага, эстэтычнага, этналагічнага або антрапалагічнага пунктаў гледжаньня з’яўляюцца выключнай сусветнай каштоўнасцю.”.

Што ёсьць выключнасьцю, альбо як вызанчыць ступень сусьветнасьці таго ці іншага помніка, у гэтай Хартыі не прапісана. Беларускае найноўшае заканадаўства таксама вызначае панятак помніка досыць няўцямна. Гэтак у дыхтоўным і падрабязным Законе аб Ахове гісторыка-культурнае спадчыны ад 9 студзеня 2006 г. , даюцца такія вызначэньні:

        гісторыка-культурная  спадчына - сукупнасць  найбольш  адметных

вынікаў  і сведчаньняў гістарычнага, культурнага і духоўнага развіцьця

народа Беларусі, увасобленых у гісторыка-культурных каштоўнасцях;

     гісторыка-культурныя   каштоўнасці   -   матэрыяльныя   аб’екты

(матэрыяльныя  гісторыка-культурныя  каштоўнасці)  і  нематэрыяльныя

праяўленні  творчасці  чалавека (нематэрыяльныя гісторыка-культурныя

каштоўнасці),  якія  маюць  адметныя  духоўныя,  мастацкія  і  (або)

дакументальныя вартасці і якім нададзены статус гісторыка-культурнай

каштоўнасці;

          культурны  пласт  - пласт зямлі, які зьмяшчае  рэшткі  дзейнасці

чалавека…

То бок, з гэтага закону не вынікае якімі часавымі, стылістычнымі ці ідэйнымі крытэрыямі мы мусім кіравацца пры вызанчэньні каштоўнасьцяў. З аднаго боку адметныя мастацкія вартасьці могуць быць прыпісаныя, напрыклад, ўсяму тузіну помнікаў Леніну ў Барысаве, альбо можна не разгледзіць адметных духоўных вартасьцяў у старасьвецкіх бажніцах. А можна трактаваць гэтыя вызначэньні Закону й неабамежвана шырока, бо пры жаданьні можна знайсьці сама меней  дакументальныя вартасці ў любым аб’екце, створаным хоць калі чалавекам.  Што ж датычыць культурага пласта, то гэта атрымліваецца, ім можа быць названы любы лапік зямлі, што зазнаў антрапагенны ўплыў. Але на тое і ёсьць закон законам, каб не закласьці туды шырыню трактоўкі, пры ўважлівым перачытаньні выяўляецца, што гісторыка-культурныя   каштоўнасьці, гэта тыя матэрыяльныя  аб’екты, якім нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці!. Атрымліваецца, якім не пасьпелі з розных прычнынаў надаць такога статусу – могуць быць зьнішчаныя. Што й робіцца па ўсёй краіне… Самы красамоўны прыклад – зьнішчэньне дому сям’і Янкі Купалы ў Менску, дзеля пабудовы суперэлітнага пяціпавярховага дому. 

Адпаведна, міжнародныя Хартыі ды й беларускі закон, разьлічаныя, перадусім на цывілізаванае, узважлівае й нефармальнае стаўленьне да такіх паняткаў як помнік альбо гісторыка-культурная каштоўнасьць.

У апошні час усё гучней ставіцца пытаньне аб ключавым панятку культурнае спадчыны – аб сапраўднасьці, аўтэнтычнасьці. Рэнавацыі, рэканструкцыі, непазьбежныя пры разьвіцьці ўрбаністычных асяродкаў, непазьбежна прыводзяць да канфлікту з ахоўнымі асяродкамі. Заўсёды ёсьць спакуса палепшыць, прыўкрасіць, выставіць выгаднейшым для вонкавага азнаямленьня той ці іншы аб’ект. Але гэта не мусіць захінуць галоўнага – вартасьць і фудамэнтальная каштоўнасьць гістарычнага помніка – у ягонай сапраўднасьці. І тут ня можа быць кампрамісаў. Катэгарычна нельга ўдаваць, што пабудаваны, напрыклад, аб’ект на падмурках старасьвецкае ратушы і ёсьць помнікам старасьвеччыны. Не! Гэта пакуль яшчэ наогул ня помнік, бо нічога не пасьпеў запомніць. Ды й гісторыка-культурная ягоная каштоўнасьць пакуль адносная. Пагатоў, які і ў бальшыні тых аб’ектаў з бэтону й новае цэглы, што замяняюць адзін за адным аўтэнтычныя помнікі ў Менску.

Можна знайсьці добрыя словы падзякі, пры жаданьні, уладам і будаўнікам за добрыя падарункі сталіцы і без інсінуацый.

Праблеме сапраўднасьці, аўтэнтычнасьці прысьвечаны самы вядомы цяпер Нарскі дакумант ад сапраўднасьці , прыняты ў горадзе Нара, Японія, лістапад 1994 й падпісаны нацыянальнымі арганізацыямі ў  1999 на XII Генэральнай Асамблеі ІКОМОСа ў Мехіка, зазначае аульначалавечую вартасьць помнікаў гісторыі й культуры. Ягоны патас заключаны ў наступных словах, цытую:

“Пашырэньне азнаямленьня грамадзкасьці з паняткам сапраўднасьці, гэтым фундамэнтальным асьпэктам спадчыны, ёсьць абсалютна неабходным, каб прыняць канкрэтныя захады па захоўваньні сьлядоў мінуўшчыны. Дзеля гэтага патрабуецца больш глыбокае разуменьне каштоўнасьцяў, зьнітаваных з самім аб’ектам культурнае ўласнасьці, а гэтаксама пашаны тае ролі, што адыгрываюць у сусаным грамадзтве помнікі.”

Нарскі дакумант аб сапраўднасьці, зварачаючы ўвагу на недапушчальнасьць прафанаваньня панятка аўтэнтычнасьці, сапраўднае каштоўнасьці, зазначае, цытую:

“Скарыстаныя падыходы павінны грунтавацца на міжнародным супрацоўніцтве тых, хто зацікаўлены ў захаваньні культурнае спадчыны, з мэтаю забесьпячэньня ўсеагульнае павагі й разуменьня разнастайнасьці кожнае культуры, яе асаблівасьцяў і каштоўнасьцяў.”.

Нібы ў нашай краіне й насамрэч існуе дастатковая прававая база. Нібы й кіруюцца ў нас міжнароднымі нарматывамі.

Аднак несупыннае вядзеньне новага “элітнага” будаўніцтва, нягеглае “добраўпарадкаваньне” сяліцебнай тэрыторыі, паркавых зонаў і зонаў адпачынку,  гэта толькі працяг тае расейска-савецкае практыкі, што была дакладна сфармуляваная яшчэ за царамі, а набыла сваё мэтадычна-практычнае завяршэньне ў паваенны савецкі час. Сутнасьць гэтае практыкі можна зьвесьці да некалькіх, агульных для ўсёй Беларусі, прынцыпаў:

а) маргіналізацыя старажытных градзкіх цэнтраў шляхам зьмяненьня іх функцыяў, ізаляцыі ад новых раёнаў, зьмены формаў уласнасьці, наўмыснага занядбаньня камунальнае гаспадаркі;

в) праграмаваньне будаўнічае практыкі на заведамы канфлікт са старасьвеччынай. Адмыслова ствараюцца канфліктныя горадабудаўнічыя сытуацыі, у выніку якіх помнікі альбо мянюць свае функцыі (напр. бібліятэкі – на гатэль, жылы дом – пад офіс), альбо падлягаюць зьнішчэньню (напр. пашырэньне дарогаў альбо будаўніцтва несувымерна вялікіх і стылістычна агрэсіўных аб’ектаў). Ці перабудоўваюцца непазнавальна, у выніку чаго трацяць сваю ролю.

с) правядзеньне спэцыяльнае інфармацыйнае кампаніі, дзеля стварэньня пэўнага грамадзкага меркаваньня. Перадусім, вядзецца актыўная дыскрэдытацыя (напр. неаргумэнтаване сьверджаньне пра адсутнасьць вартасьцяў ці “чужасьць” ці нізкія эстэтычныя якасьці пэўных помнікаў ці іх групаў) помнікаў, іх групаў, альбо іх ролі ў фармаваньні ўрбаністычнага асяродзьдзя. Пры тым рэальная інфармацыя, пра каштоўнасьць помніка, ягоны матар’яльны стан, яго мэмарыяльную значнасьць, заведама скажаецца (прынцып дыфамацыі). Пры фактычнай манаполіі на СМІ, нацыянальныя й мясцовыя ўлады ў стане стварыць спрыяльнае, у дачыненьні да сваіх дзеяньняў, грамадзкае меркаваньне. Пры тым ад грамадзтва ўтойваецца даступная інфармацыя пра прынцыпы аўтэнтычнасьці аб’ектаў і пра рэжымы іх аховы, што рэгулюцца міжнароднымі й нацыянальнымі дакумантамі.

Пры аналізе гэтых прынцыпаў, якімі кіруюцца цяперашнія праекціроўшчыкі й іхныя ўладныя заказчыкі, можна зрабіць выснову, што альтэрнатывы публічным акцыям, што маюць на мэце прыцягненьне ўвагі грамадзтва,  галоснасьці, максымальна шырокаму інфармаваньню грамадзтва й плянаваму правядзеньню асьветных кампаніяў – няма.

Offline

 

#2 2009-06-13 16:22:10

pisatel
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2009-06-13
Паведамленьняў: 2

Re: Сяргей Харэўскі. Паміж законам і практыкай

Humanism new cultural movement. Размножавай и разпространявай ускорено.
Attention ,/прочети и разпространи/.
The oneness of Allah. Allah has no partner, son, daughter, helper, or competitor. There is nothing that even remotely resembles Him, for He is unique.Allah Akbar!
Стани наш спонсор и дарител-помогни на българската култура!
Предстоят   авторски вечера на съвремени български писатели- 278.
съюз на писателите и литераторите в България.
THE WRITER`S and LITERATI  UNION OF BULGARIA.ПИСАТЕЛИТЕ - ПРОРОЦИ НА ЧОВЕЧЕСТВОТО. ПИСАТЕЛ  Е ТОЗИ, КОГОТО СМЯТАТ ЗА ТАКЪВ !  ПОКАНА. /Искам да работя и живея за България/. Съюзът на писателите в България (от всички етноси) www.worlduni.narod.ru, vashkevich@mail.bg , най-учтиво ви кани  на редовните си сбирки: всяка неделя от 11 часа „Молитва за България”; всеки понеделник от 18 часа „Семинар за изследване на общочовешки ценности”водещ Ангел Стефанов; всеки вторник от 18 часа „Литературно Историческа Академия”,водещ Йоло Денев; всяка сряда от 16 часа организационна збирка и авторски вечер на съвремени български писатели „Живот и творчество”от 18 часа, отговорник Михаил Вашкевич; всеки четвъртък от 18 часа „Уроци истории”,отговорници Ясен Кавада, Валериян Луков, Надя Аржанли; всеки петък от 18-30 часа „Семинар Духовна Наука” водещ Константин Златев; всяка събота от 10-30 „Туризм, екскурсия”, отговорен Кирил Генчев; в Посолство на Мира, ул.”Бенковски”№25. Темата: „Хуманизмът е неизбежен. Humanism is inevitable!”За повече информация: тел. Михаил Вашкевич 02/8705542, GSM 0889-200141, проф. д-р Иван Венев 02/8701135: 02/8725822:Руси Стойков, Йоло Денев; 02/8896618, Веселин Стоянов 02/9577549, 0893-423422; Любомир Петрушев, 02/8513126, Кубрат Томов 02/8773874, 0898/465010. Заповядайте!
Дарителска сметка: ОББ, клон „Фр.Нансен”, банков код 20078205; сметка в лева и валута 1026366518; Дан. Номер 222 116 27 17; БУЛСТАТ 13 05 50 905; МОЛ Михаил Вашкевич.

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson