Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2008-02-25 13:26:34

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

У Беларусi ўжо адкрытым тэкстам гавораць аб тым, што ў блiжэйшым будучым маецца намер прыступiць да будаўнiцтва атамнай электрастанцыi. Адпаведныя пункты-загады ўключаны ў розныя планы развiцця беларускай эканомiкi ў цэлым i энергетыкi як яе галiны.

Аднойчы кiраўнiцтва краiны ўжо ставiла такую мэту. I тады абураная праектам грамадскасць дабiлася прыпынення ўсiх работ на  АЭС. Адным з iнiцыятараў антыядзернага руху тады стаў Сяргей Навумчык, што, дарэчы, крыху пазней дазволiла Навумчыку трыумфальна абрацца ў Вярхоўны Савет. Як гэта было? Як людзi могуць перамагчы дзяржаву? Аб гэтым наша размова з Сяргеем Навумчыкам.

Сяргей Навумчык — журналiст. У 1990—1995 гадах дэпутат Вярхоўнага Савета 12-га склiкання, член парламенцкай апазiцыi БНФ. У 1996 г. атрымаў палiтычны прытулак у ЗША, з 1997 г. — намеснiк старшынi Рады БНР. Працуе на беларускай службе Радыё Свабода. У 1988 годзе ўдзельнiчаў у кампанii супраць будаўнiцтва Вiцебскай атамнай электрастанцыi.

— Барацьба супраць будаўнiцтва АЭС вывела Вас у вялiкую палiтыку. Гэта прагназавалася цi адбылося выпадкова?

— Вынiк барацьбы сапраўды быў станоўчы. Але асабiста для мяне не гэтая перамога над  АЭС была канчатковай кропкай у той гiсторыi i нават не абранне ў Вярхоўны Савет. Найвышэйшай удачай было тое, што мне ўсё ж удалося ўнесці ў Дэкларацыю аб суверэнiтэце тэзiс пра Беларусь як бяз'ядзерную зону. Такiм чынам, будаўнiцтва АЭС на тэрыторыi Беларусi супярэчыць Дэкларацыi, якая, нагадаю, мае канстытуцыйны статус.

А ў 1988 годзе я не мог нават прадбачыць, куды прывядзе змаганне з АЭС. Працаваў у аддзеле культуры газеты “Вiцебскi рабочы” , пiсаў лiтаратурныя артыкулы, на якiя нават з'явiлiся спасылкi ў лiтаратурных энцыклапедыях. Адначасна рэктар тагачаснага Тэатральна-мастацкага iнстытута прафесар Сабалеўскi запрашаў у аспiрантуру па спецыяльнасці “тэатразнаўства” — яму падабалiся мае тэатральныя рэцэнзii. Адзiнае, што я абсалютна выключаў са сваiх планаў, — дык гэта палiтыку. Мне хапiла яе за два гады службы ў армii, дзе быў сакратаром камiтэта камсамола дывiзiёна. Дарэчы, аналагiчную пасаду нейкi час у гады свайго афiцэрства займаў i Васiль Быкаў. Але Васiль Уладзiмiравiч зрабiў разумна: ён з кампанiяй аднапалчан прапiў камсамольскiя ўзносы ў рэстаране i быў зняты з пасады; сапраўды, калi чалавек генiй, дык генiй ва ўсiм. Я ж акуратна збiраў i здаваў узносы, праводзiў камсамольскiя сходы, палiтiнфармацыi. Замест таго каб пасля стрэльбаў на палiгоне рэзацца ў карты, выпускаў баявыя лiсткi — словам, кампасцiраваў мазгi сабе i iншым, так што “палiтыкi” ў тагачасным разуменнi мне хапiла.

— Адкуль сыходзiла рашэнне аб будаўнiцтве АЭС?

— Гэта была сумесная пастанова ЦК КПБ, Савета мiнiстраў БССР i Мiнэнерга СССР ад 26 жнiўня 1987 года i гучала яна так: “У мэтах забеспячэння ўводу ў дзейнасць у чатырнаццатай пяцiгодцы магутнасцяў на Беларускай АЭС даручыць Дзяржплану БССР i Галоўнаму вытворчаму ўпраўленню энергетыкi i электрыфiкацыi Беларускай ССР прыняць меры для паскарэння вышукальных работ i выбару пляцоўкi для будаўнiцтва гэтай станцыi”. Дарэчы, тэкст гэтай пастановы стаў вядомы значна пазней, а спачатку я проста даведаўся, што збiраюцца будаваць АЭС на Вiцебшчыне, у Гарадоцкiм раёне.

Да таго часу ўжо прачытаў некалькi артыкулаў у маскоўскай прэсе наконт небяспекi ядзернай энергетыкi, i на фоне той праўды, якая пачала адкрывацца пра Чарнобыль, такiя планы ўвогуле выглядалi дзiкунскiмi. А галоўнае, што абурала, — усё рабiлася ў таямнiцы. Таму важна было абнародаваць гэтую iнфармацыю.

“Адпiсаўся” я за адзiн дзень — думаў, надрукуюць артыкул, абмяркуюць, убачаць заганнасць iдэi АЭС i адмовяцца ад планаў будаўнiцтва. Аддаў артыкул рэдактару “Вiцебскага рабочага”... Ён друкаваць адмовiўся. Сказаў, што малавата аргументаў. Тады разам з фатографам Уладзiмiрам Базанам (цяпер ён рэдактар незалежнай газеты “Вiцебскi кур'ер”) мы паехалi ў Гарадоцкi раён. Старшыня райвыканкама прызнаў, што вышукальнiкi даследавалi раён паблiзу пасёлка Мяжа, але дзе канкрэтна — назваць адмовiўся. Мы паехалi ў вёску, i людзi сказалi, што бачылi вышуковую групу, нават паказалi месца, дзе засталiся свiдравiны, калi бралi пробы грунту. Гэтае месца называлася сiмвалiчна — Чорнае балота.

Iншымi словамi, усё супадала з тымi звесткамi, якiя ў мяне былi. Напiсаў новы артыкул — яго падрыхтавалi, але ў апошнюю хвiлiну знялi з паласы: рэдактар сказаў, што ёсць указанне зверху — пра АЭС у газеце не павiнна быць нi слова.

— Як усё ж удалося прабiць iнфармацыйную блакаду?

— У той час не было нiякай незалежнай прэсы, усё было пад партыйным кантролем, распаўсюдзiць iнфармацыю можна было толькi праз улёткi, а кожны ратапрынт цi ксеракс быў на ўлiку. Артыкул мой тым не менш ужо перадрукоўваўся “самвыдатаўскiм” чынам, хадзiў па руках. Надрукаваць яго “легальна” ўзяўся ў “ЛiМе” Анатоль Вярцiнскi. Карэспандэнт “Литературной газеты” ў Беларусi Анатоль Казловiч арганiзаваў артыкул у падтрымку, пад якiм паставiлi подпiсы Васiль Быкаў, Янка Брыль, Рыгор Барадулiн, Пiмен Панчанка, Вiктар Казько, Аляксей Дудараў, Уладзiмiр Арлоў.

Даслалi лiсты ад артыстаў Купалаўскага тэатра, у тым лiку Стэфанii Станюты. Падпiсалася i практычна ўся трупа вiцебскага тэатра iмя Якуба Коласа. Нарэшце, з Масквы праз Алеся Адамовiча мне перадалi словы падтрымкi ад Андрэя Сахарава (i цяпер шкадую, што не пазнаёмiўся з iм асабiста, хаця магчымасць такая была). У Адамовiча, дарэчы, было вялiкае iнтэрв'ю з Сахаравым наконт небяспекi АЭС.

Але якой бы iстотнай нi была падтрымка вядомых асоб, вызначальную ролю ўсё ж адыгралi звычайныя вiцябчане.

Мы стварылi iнiцыятыўную групу, куды ўвайшлi iнжынер Аляксандр Берагейка, выкладчыкi Эсфiр i Валянцiн Арловы, выкладчык тэхналагiчнага iнстытута Сцяпанаў, далучылiся таксама фiзiк Юрый Хлопкаў, хлопцы з клуба “Узгор'е” (аналаг мiнскай “Талакi”) — Iгар Цiшкiн, Мiхась Паўлаў i iншыя. Наогул, ядро было чалавек пятнаццаць. Гэтыя людзi вельмi рызыкавалi, бо арганiзаваць нейкi масавы рух у той час было цяжка, гэта ўспрымалася як “антысаветчына”, i зламаная кар'ера магла быць яшчэ самым мяккiм пакараннем. Вырашылi, што трэба збiраць подпiсы пратэсту, але лiст павiнен быць кароткiм. Лепей, калi гэта ўвогуле будзе адна фраза. Я i напiсаў такую фразу: “Мы супраць будаўнiцтва Беларускай АЭС i планаў размяшчэння яе на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi”. Вось пад ёй i збiралi подпiсы на прадпрыемствах, прычым людзi далучалiся брыгадамi i цэхамi. Мы сабралi больш за 40 тысяч подпiсаў, а потым ужо перасталi лiчыць. Гэта, наколькi разумею, была першая акцыя такога маштабу ў Беларусi.

— Як на ўсё, што адбывалася, рэагавала наменклатура?

— Тактыка кiраўнiцтва была простая: усё адмаўляць, а тым часам рабiць “прывязку аб'екта да мясцовасцi”, атрымаць першыя мiльёны капiталаўкладанняў — пазней ужо бiць у званы было б позна.

Але вось менавiта гэты масавы пратэст быў зусiм нечаканым для начальства. Калi ж увосень 1988 года многiя члены iнiцыятыўнай групы заявiлi пра падтрымку новаўтворанага БНФ, акцыя набыла палiтычнае адценне, i на людзей пачаўся цiск. Што да мяне, то быў нейкi партыйны сход у рэдакцыi, а потым мяне выклiкаў да сябе першы сакратар абкама партыi Уладзiмiр Вiктаравiч Грыгор'еў, цяперашнi пасол Беларусi ў Маскве. У той час першы сакратар абкама меў абсалютную ўладу. (Значна пазней, калi я пайшоў у палiтыку, мне прыходзiлася сустракацца i з Гарбачовым, калi ён яшчэ быў на пасадзе генсека, i з прэзiдэнтамi, але гэта было непараўнальна з тымi адчуваннямi, што былi, калi ўвайшоў у кабiнет першага сакратара абкама.) Гутарка была даволi жорсткай з абодвух бакоў. Мне было настойлiва рэкамендавана “згарнуць” збор подпiсаў. Я адмовiўся.

Подпiсы працягвалi збiраць. Практычна нiводны сход на прадпрыемствах не абыходзiўся без таго, каб у начальства не пыталiся пра будаўнiцтва АЭС.

— Што канчаткова вырашыла справу?

— Пасля публiкацыi ў маскоўскай “Литературной газете” артыкула Васiля Быкава i iншых пiсьменнiкаў, улады вырашылi “паставiць кропку”. Толькi не на АЭС, а на нашай дзейнасцi. Сабралi вялiкi сход у Вiцебскiм тэхналагiчным iнстытуце, прыйшоў Грыгор'еў, прыехала тэлебачанне... Адным словам, рыхтавалася паказное аўтадафе з паказам па тэлевiзары.. У нас з Грыгор'евым адбылася даволi бурная дыскусiя, ён даказваў, што АЭС не збiраюцца будаваць, ну а мы лавiлi яго на хлуснi. Потым, адзiн за другiм, пачалi выступаць запрошаныя “прадстаўнiкi грамадскасцi” — i ўсе супраць будаўнiцтва АЭС. Гэта было маральнае фiяска першага сакратара. Канешне, запiс гэтай дыскусii ў тэлеэфiр не пайшоў. Але Грыгор'еў, напэўна, адчуў, што людзi настроеныя даволi рашуча i, як гаворыцца, сiтуацыя можа выйсцi з-пад кантролю. Уласна, яна ўжо была па-за кантролем партыйных органаў. Словам, у вынiку вiцебскае начальства было вымушана адмовiцца ад АЭС. I пошукавыя работы былi спынены.

— А цi не была тая барацьба памылкай, бо на гэты момант мы б ужо маглi мець АЭС i вырашыць энергетычную праблему?

— Перакананы, што мы зрабiлi правiльна. АЭС усё роўна не была б пабудаваная — у вынiку распаду СССР на гэта проста не было сродкаў, а тыя дзесяткi мiльёнаў, што да 1991 года ўдалося б “асвоiць”, проста былi б змарнаваныя. Але ўсё ж такi не гэта галоўнае. АЭС застаецца небяспечнай! Я ўважлiва сачу за сусветным друкам — не праходзiць i месяца, каб не паведамлялi пра нейкiя здарэннi на АЭС, прычым датычыцца гэта i старых сiстэм, як у Расii (такую прапаноўвалi i нам), так i мадэрнiзаваных, як у Еўропе. Нявырашанай застаецца праблема утылiзацыi ядзерных адыходаў.

Перакананы: будучыня Беларусi — у развiццi альтэрнатыўных крынiц электраэнергii (у Германii стаяць тысячы ветракоў, а нiхто не скажа, што немцы не здольныя лiчыць грошы). Канешне, АЭС вельмi прыдатная, калi нехта мае на мэце вырабляць “брудную ядзерную зброю” — але гэта ўжо па-за межамi энергетыкi.

— Чым сённяшняя сiтуацыя вакол АЭС адрознiваецца ад таго, што было ў 1988 годзе?

— Мне здаецца, што тады, 17 гадоў таму, было цяжэй, чым сёння. Ужо хаця б таму, што зусiм, абсалютна не было незалежнай прэсы i данесцi iнфармацыю да людзей было праблематычна. Потым нi ў мяне, нi ў маiх таварышаў не было такога iмя, якое мае Уладзiмiр Парфяновiч — наш славуты спартсмен, якi цяпер спрабуе стварыць антыядзерны рух. Бо правiнцыяльны журналiст i алiмпiйскi чэмпiён — гэта розныя вагавыя катэгорыi. Я не знаёмы з Парфяновiчам, але, спадзяюся, што спартыўная мэтанакiраванасць (без якой ён не стаў бы чэмпiёнам) дапаможа яму i ў гэтай грамадскай справе.

З другога боку, у канцы 80-х людзi толькi-толькi ўдыхнулi паветра свабоды i вельмi хваравiта ўспрымалi хлусню, а спроба схаваць планы будаўнiцтва АЭС была менавiта такiм нахабным падманам. Напэўна, людзi могуць цярпець матэрыяльныя цяжкасцi, нават пагрозу ўласнаму здароўю, але пры нейкай канцэнтрацыi хлуснi адбываецца выбух. Дарэчы, менавiта гэта здарылася год таму ў Кiеве на Майдане — людзей вывела на плошчу абурэнне хлуснёй, масавай фальсiфiкацыяй вынiкаў выбараў. Гэта — вельмi добры ўрок правiцелям, i я думаю, што ён унiверсальны.



Гутарыла Святлана КАЛIНКIНА

Offline

 

#2 2008-02-26 12:18:48

Kastet
Удзельнік
Адкуль: Вільня
Зарэгістраваны: 2008-02-26
Паведамленьняў: 2

Re: Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

Я лічу, што трэба будаваць. Што такога ў гэтым будаўніцтвы. Другое пытанне хто і як будзе весці будоўлю. Але ж не трэба любое рашэнне сучаснай улады успрымаць у штыкі. Гэта проста абсурдна. АЭС трэба але якасная


Каго любіш?
Люблю Беларусь.
То ўзаемна.

Offline

 

#3 2008-02-26 15:20:58

Алег87
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2008-02-26
Паведамленьняў: 2

Re: Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

пры цяперашняй уладзе нельга будаваць! Усё робіцца хутка, а пры будаўніцтве АЭС трэба шмат часу (кіраўнікі ўжо страцяць свае пасады, і таму яны будуць патрабаваць хутчэй і можа паўтарыцца Чарнобыль ).

Offline

 

#4 2008-03-07 00:27:47

Genadij
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2008-03-07
Паведамленьняў: 2

Re: Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

Наконец то БНФ открыла свой форум.
АЭС в Беларуси беларуская улада не осилит им нужны инвесторы. Если построят АЭС, то это будет не беларуская станция. И скоро ничего беларуского на этой земле не будет, потому что беларуский "батька" скоро продаст все предприятия и землю, и однажды мы проснёмся не в Беларусии, а в России матухне.

Kastet напісаў:

Я лічу, што трэба будаваць. Што такога ў гэтым будаўніцтвы. Другое пытанне хто і як будзе весці будоўлю. Але ж не трэба любое рашэнне сучаснай улады успрымаць у штыкі. Гэта проста абсурдна. АЭС трэба але якасная

Да уш! Кали засмециць дык якасна! Расияне цябе на працу возьмуць каб ты у варотах стаяу на уваходзе на сметник ядзерных адыходау. А может обогащать уран доверят.

Offline

 

#5 2008-03-26 01:27:12

chater
Удзельнік
Адкуль: Могилёв
Зарэгістраваны: 2008-03-26
Паведамленьняў: 2
Вэбсайт

Re: Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

АЭС в Беларуси беларуская улада не осилит им нужны инвесторы. Если построят АЭС, то это будет не беларуская станция. И скоро ничего беларуского на этой земле не будет, потому что беларуский "батька" скоро продаст все предприятия и землю, и однажды мы проснёмся не в Беларусии, а в России матухне.

Вообщето Беларусь уже взяла кредит у России на полтора млрд. $ Если мне не изменяет память. Вот какраз-таки на эти средства и будет строится АЭС. Только вопрос "Кто всё это вернёт России?"
А по САБЖу, во Франции вообще 8 АЭС, но там другой уровень жизни, другое правительство, другой менталитет, другие люди. Я категорически против строительства АЭС у нас.


г.Могилёв

Offline

 

#6 2008-12-13 12:06:04

Alex
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2008-12-13
Паведамленьняў: 2

Re: Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

Ганьба ім ўсім!

Offline

 

#7 2009-04-11 14:42:14

KV38
Удзельнік
Адкуль: Маладэчна
Зарэгістраваны: 2009-04-11
Паведамленьняў: 9

Re: Сяргей Навумчык. Змаганьне з АЭС

Я лiчу што нiтрэба ! досыць нам аж па горла Чарнобыля sad

Адрэдагавана KV38 (2009-04-11 14:42:37)

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson