Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2008-02-25 12:25:56

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Янка Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы.

Ці маем мы права выракацца роднай мовы.

Калі ўгледзецца на акружаючая нас жыццё, калі ўдумацца ва ўсе яго вялікія праявы, то мімаволі прыходзім да пераканання, што сама па сабе думка “жыць на свеце” вельмі добрая, але людзі часта гэта жыццё паганяць, накладаючы на яго непатрэбныя путы, ацямраючы яго адвечныя праўды і законы.

Самы важнейшы і непраломны закон жыцця- гэта людская мова, праз каторую чалавек стаў найвышэйшай ад усякага стварэння пад сонцам. Сягоння мы бачым на свае вочы, як нешчасліў чалавек, каторы ўрадзіўся глуханямым, з каторым толькі можам разгаварываць знакамі, на мігі; але і гэтакі чалавек мае душу і ўмее думаць так, як і мы думаем, і, калі яму на мігі пакажам не так, як патрэбна даную рэч выразіць, - гэты нямы нас не зразумее, і ўсё чыста пойме, калі мы не будзем перад ім крывіць душой.

Але жыцьцё не стварыла ўсё чыста пад адну мерку, пад адзін калібр: не зраўняла яно лесу, не зраўняла птушак і зьвяроў, а ў вадзе рыб, не зраўняла яно і людзей; дало толькі кожнай жывучай істоце вялікае права па-свойму развівацца, не сходзіць з простай, раз назначанай пуціны.

Рассеяўшы людзей па абшырнай кулі земскай, жыцьцё гэтым самым паставіла іх у адметныя варункі бытаваньня. Патварыліся народы, гасударствы, а з імі свае абычаі, сваі парадкі, свае думкі, і, разумеецца, у кожнага такога народа свая родная мова. Дайсьці да гэтага ладу-парадку на сьвеце, які мы цяпер бачым, патрэбала цэлая дзесяткі тысячаў лет, а мо і мільёнаў; тысячы, а мо і мільёны лет ткала жыцьцё сваю прыгожую на зямлі тканіну.

Сягоньня налічваецца больш тысячы ўсякіх народнасьцей; кожная з гэтых народнасьцей жыве сваімі асобеннымі нацыянальнымі праявамі; кожная народнасьць састаўляе як бы, так сказаць, адну вялізную сям’ю-радню, рознячыся складам сваім ад суседняй такой народнасьці-сям’і. І адлічваем мы кожны такі адзін народ ад другога ўсё той жа яго адвечнай уласнай мовай, той мовай, якую вякі ўсвенцілі і ўкаранялі ў ім, на якой ён і яго продкі, з самага пачатку свайго паяўленьня на зямлі, узраслі і ўзгадаваліся.

Скажа хто-небудзь: хай бы была адна мова на сьвеце, бо і праўда-нашто іх столькі..Яно б то можа было і добра, а мо і не саўсім. Дай мы, каб было аднаго гатунку дзерава або аднаго гатунку жывёліна ці збажына, то, напэўна, лёгка дагадацца, што на сьвеце было бы далёка не так прыгожа, як цяпер ёсьць. Але калі дзерава ці жывёліна ёсьць толькі паверхнаснай здобай зямлі, то мова людзей ёсьць як бы цэнтрам гэтага жыцьця, яго душой, яго ўнутранай аздобай.

Для мовы, для гэтай выразіцелькі душы і думак чалавека, не патрэбна ні скіпетраў, ні каронаў, як не патрэбна для сонца якога-небудзь яшчэ пазалочанага абруча, рамак. Сонца само па сабе адна аздонасьць- і золата, і брыльянт. Таксама і мова якога-небудзь народа ёсьць для яго і скіпетрам, і каронай, яго нічым не апаганенай аздобнасьцяй.

Ёсьць яшчэ народы, у каторых і зроду, бадай, ці была свая бацькаўшчына, як, напрымер, цыганы, але мову сваю мелі. Маюць, і згіне яна ў іх толькі тады, як зьвяліся бы яны самі на свеце, а зводзіцца ж толькі завод якой-небудзь скаціны.

Сам народ можа падпасьці пад чужое сільнейшае ўладарства і часам цэлыя вякі насіць на сабе пусты няволі, але ніколі ў заяваным ці забраным нардзе няможна выдзерці яго душы і яго роднага слова. Гэта апошняе яму матка, кормлючы дзіцянё сваёй грудзёй, перадае як найсвяцейшы скарб разам са сваім пракляцьцем таму дзіцяці, каторае, вырасшы, захацела б вырачыся роднага слова, бо гэтым самым выракалася б і рднай маткі… Як бы.. недарэчна выглядала, каб хто над дамавінай свайго роднага пачаў галасіць, прыгаварваць не ў сваёй, а ў чужой мове; або каб на вясельлі шлюбнікамі пачалі пяяць кабеты чужыя, незразумелыя песні. А вось глянем яшчэ хоць бы на крылатыя стварэньні: ці ж не смешна б нам паказалася, каб салавейка пачуў кукарэкаць па-петушынаму, а певень пачаў кукаваць, як зязюля. Можа толькі салавейка яшчэ прыгажэйшыя выдумваць таны ў сваёй музыцы-спеве, а певень яшчэ акуратней пачынаць сваё кукарэку апоўначы…Ужо так жыцьцё ад першага паўстаньня на зямлі быту дало можнасьць развівацца кожнай жывучай натуры толькі ў сваім кірунку ды ў вечнай гармоніі з усёй прыродай, нас акружаючай.

Цяпер астановімся на нашай беларускай мове. Нам кажуць, і мы самі часта гэтаму патураем, што мова беларуская простая. А па-мойму: ну і дзякаваць Богу, абы не крывая. Але разбяромся ў гэтым лепей. Яшчэ за часц, некалькі соцень лет таму назад, калі Беларусь жыла сваім незалежным жыцьцём, мела сваіх князёў, сваё веча, ці маглі тады беларусы іначай гаварыць, як не па-беларуску? Ці маглі беларускія земляробы, сабраўшыся на веча ці на вайну проці чужынцаў, ламаць сабе языкі чужой, незразумелай для іх гутаркай? Адказ на гэта хіба кожнаму падыктуе свій розум. Пасля, калі падпала Беларусь пад уладарства Літвы, што выйшла. “Простая” беларуская мова закасавала “крывую” сваіх заваявацеляў, і лістоўскія заваявацеляў, і літоўскія законы пішуцца па-беларуску; слова нявольніка становіцца ўрадавым словам па-бедніка. А мова наша была і тады не інакшая-была таксама простая, але простая ў значэньні-не крывая, дарэчная, не заменная для агулу, для свайго народа. Літоўскі тагачасны ўрад (правіцельства) са сваімі князямі меў-як то кажуць-усе клёпкі ў галаве і не ўзаконіваў бы мовы забранаг народа, каб бачыў у гэтым карысьці для сябе і для пабітых земель.

Калі з часам Літоўска-Беларускае княжэства злучылася з Польшчай і беларускую мову стала з ўрада выціскаць польская, то гэта нічуць не даказвае, што яе прызналі горшай ад польскай. Тут была толькі, ні болей ні меней, сіла кулака, як цяпер часта робяць іншыя гасударствы. Польшчай была дужэй, значыць, і старалася гэту сваю моц паказаць, заводзячы свае парадкі ў прылучаных к ёй землях. І тут выйшла тое, што і сягоньня спаткаецца: беларускія баяры і багацейшыя гаражане, так называня “знаць”, каб заслужыцца на ласку ў польскім урадзе, мець цёпленькае і выгаднае месца, пачалі скідваць з сябе свае родныя аўчынкі і напінаць чужую, падробленую, нашываную скуру. Адно народ (сяляне і местачкоўцы) за прыхваснямі дворнымі не пайшоў: ён цвёрда трымаўся ўсяго таго, што яму пераказалі на божай пасцелі дзяды і прадзяды, і не зацёр сваёй асобенасьці, свайго нацыянальнага духу, астаўся да сягонняшняга дня тым, чым быў…хоць і валок на сабе ярмо кольківяковага чужога ўладарства. Не без таго, што і пасля паяўляліся між безветрана увагі, як не звяртацца на ўсяго роду адшчапенцаў, затраціўшых воблік і падабенства Божае.

Заходзіць пытаньне: чаму ж так трымаліся беларусы ўсяго свайго роднага? Чаму, калі мо каторы і навучыўся чагосьці чужога ў чужой школе ці так ў чужыне, - дома ўсяго чыста забываўся? Ці ж мы мелі кароткую памяць, ці не любілі прасветы? Атвет тут, як не круці мазгамі, адзін: склад душы беларуса, яго думак, звычаяў, поглядаў на жыцьцё быў свій, і была ўся тая мова робная, узгадаваўшая яго цэлыя тысячы лет; гэта душа яго душа-мова зразлася з ім, як зрастаецца са сваім коранем дзерава: падкарпайцеся пад дзерава, абсячыце дазваньня яго корань-дзерава завяне, засохне, перастане жыць. Беларус часта мо і не здаваў сабе справы, чаму ён так трымаецца сваёй гутаркі, але не трымацца яе не мог: выкараючыся мовы сваёй, ён бы мусіў вырачыся самога сябе, выкрываць пошусна сваю душу, выракаючыся, мусіць бы ісьці проці ўсяго сьвятога, непадменнага на свеце, проці ўсяго таго, што паказвае адменнасьць чалавека перад скацінай.

Усё ж колькісотлетняя паняверка, валасэньне ярам чужога ўладарства на сваім набалелым карку не прайшло для нас бяз ніякага знаку: яно ацямрыла і затрымала доўгія вякі наша культурнае і нацыянальнае развіцьцё, пакідаючы нам свае вучэльні і свае “языкі”, увялічыла нехаць к занньню, к прасвеце, к пазнаньню вялікіх думак людзей навук і ідэй; асталіся мы на самым апошнім месцы, ніжэй парога, паміж усіх чыстых славянскіх народаў; асталіся мы, як блудныя авечкі, бяз пуцьця, бяз веры ў новую светлую будучыню. Але ж такі асталіся і мы самі як народ, як нацыя, і асталіся пры нас наша простая мова, праз якую ўсё знаюць, знае свет, што мы не прыблуды якія, а колькімільённы народ-беларусы, засяляючыя сваю адвечную Бацькаўшчыну-Беларусь.

Ачуняць, глянуць па-арлінаму смела, дружна на свет белы, загаманіць праўдай цэламу свету громка, свабодна мы зможам толькі тады, калі пад саламянымі стрэхамі нашых хат зойме пачэснае месца наша родная беларуская кніжка. Праз памяць на магільныя насыпы і крыжы, апд якімі бясчасна замарнеўшыя ў няволі спяць нашыя дзяды і прадзяды, праз памяць на сваіх матак, каторыя нас сваёй грудзёй ускарміла,-выракацца роднай мовы не маюць права.

1910.

Offline

 

#2 2009-03-21 23:07:31

Стабилитрон
Удзельнік
Зарэгістраваны: 2009-03-21
Паведамленьняў: 5

Re: Янка Купала. Ці маем мы права выракацца роднай мовы.

Русский язык - практически наш родной, язык братского народа не может быть чужим.


ЗА!

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson