Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2013-07-11 15:56:49

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

В. Вячорка. Прыназоўнікі. Накід да заняткаў

ПА
мэтавыя: зараз пайду па коні і паеду абару (Пестрак)
прасторавыя: па той бок, па абодва бакі
Абмежавальныя: па калені, па сёньня
Часавыя: па зіме, па абедзе, па восьмай, кропля па кроплі
па ўсім, па забаве
але па дарозе раскажаш, па начах (=начамі)   
Аб’ектавыя: біць па даху

ПРАЗ: (абстрактная перашкода) праз цёплы мрок паказваюць свой твар мне заўтрашнія дні Колас

ЦЕРАЗ (прадметная перашкода) перакінулі церазь мяжу
рытмічна цераз кожныя 5 м
ліцца цераз край, церазь немагу
цераз плячо

А: а восьмай

РОЗНАЕ НАЦЫЯНАЛЬНА АДМЕТНАЕ
паводле
сам па сабе = сам празь сябе
заміж, спа-за, спа-над, спраміж, паўз, спаміж, па-над, па-пад
усьцяж і паўз (статычны і дынамічны)
паабапал
параўн. намітусь
напярэймы, насупор

МІЛАГУЧНАСЬЦЬ
прад/перад, каля/ля [поруч], паміж/між, з/із/са, у/ва/ува а/аб

КАЛЬКІ З РАСЕЙСКАЙ
адносна, адпаведна, у адпаведнасці з, згодна з, за выключэннем, з дапамогай, па шляху да, нягледзячы на

НЯ БЛЫТАЙМА
наконт(а) і накшталт:
А сам Міхал аб гэту пору настройваў лыжы да сялібы – падбаць панам наконта рыбы… (Колас) выказацца наконт будучыні
Пятляла рэчка тут накшталт вужакі (Машара)
чымсьці і чымся:
Ты зноў чымсьці (=нечым) абураная.
Сабраў грыбоў болей, чымся (=чым) летась.

Offline

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson