Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2013-07-11 15:27:54

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Прыпынціь масавыя перайменаваньні ў Маладэчне і Баранавічах

ПРЫПЫНІЦЬ МАСАВЫЯ ПЕРАЙМЕНАВАНЬНІ Ў МАЛАДЭЧНЕ І БАРАНАВІЧАХ

Паводле вынікаў дыскусіі ў гомельскай "Талацэ" і абмеркаваньня сытуацыі на паседжаньні  Анамастычнай камісіі ТБМ я падрыхтаваў наступны ліст, які быў адпраўлены з подпісам старшыні ТБМ.
В. Вячорка,
старшыня камісіі

--------------------------

сп. Г. І. Кузняцову,
старшыні Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь,
старшыні Тапанімічнай камісія пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь
зав. Чырваназорны, 12
220005, г. Мінск


Шаноўны Георгій Іванавіч,

У Анамастычную камісію Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны звярнуліся прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Баранавічаў і Маладзечна з просьбай даць ацэнку значным зменам у гарадской тапаніміі ў сувязі з пашырэннем вулічнай сеткі гарадоў, якія адбыліся або яшчэ адбываюцца ў 2013 г.

Профільная камісія ТБМ працуе з 1990 г. і аб’ядноўвае прафесійных знаўцаў галіны. У выніку высвятлення сітуацыі і дэталёвага абмеркавання камісія ТБМ прыйшла да наступных высноваў:

У Баранавічах гаворка ідзе пра 60 новых назваў унутрыгарадскіх аб’ектаў. Як вынікае з публікацыі ў прэсе вытрымак з Рашэння Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў № 140 ад 30 кастрычніка 2012 г., шырокага грамадскага абмеркавання прапановы тапанімічных зменаў з удзелам спецыялістаў (гісторыкаў, лінгвістаў, краязнаўцаў), а таксама профільных грамадскіх арганізацыяў не было. У выніку не выкарыстаная магчымасць замацаваць ва ўрбананіміі Баранавічаў назвы мікратапанімічных аб’ектаў, якія апынуліся ў межах горада, -- урочышчаў, ручаёў, хутароў, фальваркаў, двароў, а таксама вёсак. Нямала прынятых назваў безаблічныя і неарыгінальныя, яны не падкрэсліваюць самабытнасці горада, гісторыі Баранавічаў і іх ваколіцаў, не выкарыстоўваюць вобразных магчымасьцяў беларускай мовы (Звездная, Лирическая, Лазурная, Изумрудная, Ландышевая і г. д.).

У Маладзечне мясцовы раённы выканаўчы камітэт у сувязі з будаўніцтвам новых раёнаў індывідуальнай забудовы абвясціў у канцы красавіка сёлета збор прапановаў для стварэння “банку дадзеных” для наймення новых элементаў вулічна-дарожнай сеткі, не ўдакладняючы, для якіх канкрэтна тэрыторыяў і аб’ектаў мяркуецца ўжыць такія прапановы. Існуе рызыка, што пры такім падыходзе не будзе выкарыстаная магчымасць замацаваць ва ўрбананіміі Маладзечна назвы тапанімічных аб’ектаў, якія апынуліся ў межах горада, -- урочышчаў, ручаёў, хутароў, фальваркаў, двароў, вёсак.

Анамастычная камісія ТБМ прапануе:

1.    Прыпыніць, наколькі магчыма, узгадненне, зацверджанне і ўвод у дзеянне згаданых рашэнняў.

2.    Прапанаваць мясцовым уладам Баранавічаў і Маладзечна кансультацыйную дапамогу з боку Тапанімічнай камісіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь з прыцягненнем гісторыкаў, лінгвістаў, краязнаўцаў з гэтых гарадоў, а таксама прадстаўнікоў профільных грамадскіх арганізацыяў як нацыянальнага ўзроўню, так і мясцовых (ТБМ імя Ф. Скарыны, Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, Беларускае краязнаўчае таварыства).

Просім прыняць да ўвагі меркаванне ТБМ.

Дзякую, з павагай

А. Трусаў,
старшыня ТБМ імя Ф. Скарыны

Offline

 

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson