Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2012-03-21 01:36:26

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Тэмы выязных "Размоваў пра мову"

Вінцук Вячорка

1. Нас шмат. Пераадольваем вонкавыя моўныя стэрэатыпы ды нутраныя моўныя комплексы.

2. Тарашкевічу - 120. Асноўныя рысы клясычнае правапіснае нормы ў параўнаньні з савецкім правапісам і ў стасунку да беларускага літаратурнага вымаўленьня. Беларускі моўны пурызм (імкненьне да чысьціні мовы).

3. Маркеры беларускае моўнае прасторы (моўны этыкет, іменаслоў). Дзьве графічныя сыстэмы беларускае мовы.


Пётра Садоўскі

Мова кантактаў беларусаў з вонкавым сьветам навукі й палітыкі
(з улікам уласнамоўных і экстралінгвістычных фактараў)

Некаторыя пункты:

1. Мова афіцыйных зносінаў (нешта з уласнага досьведу працы амбасадарам)

2. Лексічны склад (на адпаведнай замежнай мове) беларускіх гістарычных і культуралягічных рэаліяў. Адпаведная падрыхтоўка перакладнікаў (маторна-псіхалягічныя цяжкасьці з уласнага досьведу). Напр.: "сеймік" - гэта не памяншальная форма, а па-нямецку адэкватна было б перакласьці "ландтаг".

3.Уменьне (наяўнасьць ведаў) перайсьці ў сэмантычную "знакавую сістэму" партнэра, гатовасьць знаходзіць паралелі з краіназнаўства, рабіць экстрапаляцыі ды тыпалягічныя параўнаньні з улікам спэцыфікі нацыянальнай гісторыі і культуранай антрапалёгіі (напр. Скарына - Лютэр, Максім Багдановіч - Мартын Опіц у немцаў, які "вытанчаў" нямецкую мастацкую мову і паэзію).

4."Постнацыянальная" Эўропа.  Улік "балючых кропак" і табу замежнага партнёра. Афіцыйная  "паліткарэктнасьць" і рэальны стан рэчаў. Ці заўсёды супадаюць. Арыентацыя ў плынях, партыйным ляндшафце, карпаратыўных інтарэсах.

5. Беларускія назвы на замежных мовах. Магчымы "супраціў" традыцыйным памкненьням заходніх партнэраў русіфікаваць нашыя рэаліі.

Offline

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson