Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

#1 2012-03-21 00:31:23

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

П. Садоўскі. Заданьні для наведнікаў сустрэчы ў АРТ Сядзібе 15 лютага

Заданьні для наведнікаў сустрэчы ў АРТ Сядзібе 15 лютага

1. Паспрабуйце да наступных заняткаў сабраць усе магчымыя варыянты беларускіх адпаведнікаў расейскаму "предрассудки"
2. Перакладзіце Караткевічава слова "дзядзькаванне" з "Каласоў пад сярпом тваім" на расейскую мову.
3. У Віктара Казько чытаем (з часопіса "Беларусь" 1987 году): "Мая маці казала: "Добры чалавек, ён заўсёды за ўсё вінаваціцца ...". Паспрабуйце знайсці расейскі адпаведнік беларускаму "вінаваціцца".
4. Там на сядзібе мы закраналі пытанне беларускай тэрміналогіі.

  Вось тыповы прыклад пошуку беларускага эквіваленту для расійскага тэрміну.   Наведнік з by-mova пытаўся, як лепш перакласці расійскае "метод психологического вчуствования" на беларускую мову.

Мой адказ быў такі:



Вельмі паважаны калега з by-mova, магу Вам параіць адзін амаль універсальны прыём пры пошуку беларускіх эквівалентаў тэрмінаў, якія вы ведаеце з расейскай мовы. Можна. канешне, іх проста калькаваць. Але вельмі часта ў такім выпадку Вы можаце сутыкнуцца з "пярэчаннямі" з боку беларускай марфалогіі (суфіксы "уч, юч,шчык, ом, ем і г. д.).Пры калькаванні могуць нараджацца такія монстры як, напрыклад, "хібнасць вымярэння", "арашэнне", "ямачнасць", "этажнасць" і да т. п.
Калі вы адчуваеце, што расейцы пераклалі гэты тэрмін з нейкай замежнай (ням., англ., франц.,, то лепш Вам самім звярнуцца да мовы-арыгінала. Для гэтага, канешне, трэба трохі валодаць адпведнай замежнай. Я амаль упэўнены, што тэрмін "вчуствованіе" узяты з нямецкай, бо немцы - піянеры псіхааналізу і "новай эстэтыкі". Па-нямецку гэта павінна называцца "Einfuehlung"). Тут я "у-умляут" замяніў на "ue", бо мае alt-ы не спрацоўваюць. І я пападаю ў дзясятку. Nак і ёсць.
Англічане зрабілі пераклад з нямецкай:compassion (con-pasion, тут прыпадабненне "н" да "п")і empathy. Ёсць жа ў нас з грэцкай старой мовы і сімпатыя, і антыпатыя. Ёсць і эмпатыя. Мне даводзілася перакладаць тэксты для сэксапатолагаў яшчэ гадоў 30 назад. і нашыя мінскія дактары ужывалі гэтае слова. Так што можна спакойна сказаць па-беларуску "метад псіхалагічнай эмпатыі". Нехта можа заспрачацца. што "эмпатыя "і ""упачуццёўванне" ("вчуствованіе")- не адно і тое ж. Гэта ўсё дробныя блохі тыпу: "Автор Х под эмпатией понимает ..., а автор У считает, что ..."
Для ілюстрацы даю Вам вытрымкі з нямецких і английских крыніц, дзе даецца дэфініцыя "вчуствования" (ням. Einfuehlung і англ. empathy). Думаю, Вы самі зможаце зразумець гэта, пакарыстаўшыся слоўнікам. Тут, праўда, ёсць слоўца oft/often (часта. але гэта Вас не павінна бянтэжыць. Гэта проста навуковы бон-тон.)

Der Begriff Empathie wird in der Psychologie oft mit dem Begriff Einfühlung gleichgesetzt und ist daher nach der Auffassung von Entwicklungspsychologen ein primäres Phänomen, das eine wesentliche Grundlage für die Entwicklung des altruistischen und moralischen Verhaltens von Menschen darstellt.
The concept of empathy is in psychology often equated with the concept of empathy and is therefore in the opinion of psychologists developing a primary phenomenon, which is an essential foundation for the development of altruistic and moral behavior of people.

Offline

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson