Форум за Незалежнасьць

Форум за Незалежнасьць яднае аматараў і экспэртаў у справе выпрацоўкі канцэпцыі беларускай дзяржаўнасьці й незалежнасьці. Форум мадэруе Інстытут Дзяржаўнасьці й Дэмакратыі.

Вы не ўвайшлі.

  • Галоўная
  •  » Актуаліі
  •  » Брусэлю прапаноўваюць У.Макея як лідэра грамадзянскай супольнасьці

#1 2010-11-10 01:00:10

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Брусэлю прапаноўваюць У.Макея як лідэра грамадзянскай супольнасьці

Афіцыйны Менск спрабуе ня кіем, дык палкаю патрапіць у «трэці сэктар» Усходняга партнэрства

Нягледзячы на рэдкасьць паседжаньняў Грамадзка-кансультацыйнай рады (“савету”; ГКС) пры Адміністрацыі прэзыдэнта РБ, нейкай важнай падзеяй у жыцьці краіны яны так і не змаглі стаць. Ня стала выняткам і апошняе паседжаньне, якое спрабавалі прысьвяціць праблемам адукацыі. Зрэшты, яно ўсё ж было адрозным ад папярэдніх. І, здавалася б, зь нечаканага боку.

Цяжка сказаць, наколькі ўсе запрошаныя кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі на гэтае мерапрыемства ўдзельнікі загадзя ведалі пра ідэю, агучаную старшынём ГКС, кіраўніком прэзыдэнцкай адміністрацыі Уладзімірам Макеем - што гэтая структура пры АП РБ гатовая прадстаўляць Беларусь на Форуме грамадзянскай супольнасьці (ФГС) Усходняга партнэрства.

Больш за тое, ГКС прыняў рашэньне накіраваць адпаведную прапанову на Форум і асабіста эўракамісару ў пытаньнях пашырэньня Штэфану Фюле. Паводле БелаПАН, Макей падкрэсьліў, што ГКС мае вагу ў беларускім грамадзтве і зь яго пазыцыяй лічацца ў працэсе прыняцця дзяржаўных рашэньняў. Хто гэтую вагу рэальна вызначае ў краіне -- агульнавядома.

Паводле міністра замежных справаў Сяргея Мартынава, які прысутнічаў на паседжаньні, зьвяртацца з прапановай неабходна, каб падкрэсьліць гатоўнасьць Грамадзка-кансультацыйнага савету да супрацы ў рамках Усходняга партнэрства. Такім чынам, у Брусэлі ды іншых эўрапейскіх сталіцах зноў павінны былі пачуць галасы знаёмага дуэту зь Менску, якому прыпісваюць аўтарства “новай палітыкі” рэжыму, названай яшчэ дыялёгам з Эўразьвязам.

У апошні час была прыкметная сольная роля ў эўрапейскіх пытаньнях міністра замежных справаў Мартынава, якога на працягу ўсяго гадавога дыялёгу Брусэль-Менск заўсёды ці то дапаўняў, ці то падмяняў кіраўнік прэзыдэнцкай адміністрацыі Макей. Але мінулым летам яму была даручаная іншая важная справа, якая мае наўпроставае дачыненьне ўжо да ўнутранай палітыкі. Чыноўнікі на чале з Макеем займаліся маніторынгам сваіх грамадзянаў на прадмет народнасьці улады, якая імкнецца дэманстраваць стан павышанай гатоўнасьці напярэдадні важнага мерапрыемства. Як вядома, на 19 сьнежня прызначаныя прэзыдэнцкія выбары, якія ўлада мае намер правесьці ў адзін тур. Але калі ўнутры краіны пакуль бачных непажаданых для рэжыму праяваў не назіраецца, то вакол Беларусі сытуацыя разьвіваецца ў даволі цяжка прадказальным кірунку.

Падставы для турботы вынікаюць як з Захаду, так, на гэты раз, і з Усходу. Масква абяцае прынцыпова паставіцца да працэдуры правядзеньня беларускіх выбараў. Ёсьць падставы меркаваць, што нягледзячы на сваё адмысловае, раней не заўсёды добразычлівае, стаўленьне да працы назіральнікаў з БДІПЧ, расейскія назіральнікі могуць не перашкаджаць, не блякаваць прыняцьця непажаданых для Менску рашэньняў у ацэнцы вынікаў выбараў. Ня больш. Усе чуткі, развагі, што Расея можа не прызнаць выбары 19 сьнежня, бачацца беспадстаўнымі. На ўсёй постсавецкай прасторы яна ніколі гэтага не рабіла і рабіць ня будзе. Проста не ў такой сфэры маецца на ўвазе ўзмацненьне ўплыву Расіі. Але як псыхалягічны інструмэнт ціску на непрыемных для сябе кіраўнікоў пагрозы непрызнаньня могуць быць.

Як вядома, у кастрычніку Брусэль мае намер падвесьці вынікі гэтага дыялёгу, які пэўны час таму замёр. Удзел Беларусі ў эўразьвязаўскім Усходнім партнэрстве жаданых вынікаў не прынес ані самім ініцыятарам, ані запрошанаму да партнэрства Лукашэнку. Фактычна такі ненармальны стан справаў канстатаваў эўракамісар Фюле, пабываўшы ў Менску й сустрэўшыся з Лукашэнкам. А таксама многія ўплывовыя эўрапалітыкі. Зусім не выпадковым стаў сьвядомы працёк у СМІ інфармацыі пра плянаванае на 25 кастрычніка паседжаньне Рады замежных справаў ЭЗ, на якім будзе разглядацца пытаньне аб візавых санкцыях супраць Аляксандра Лукашэнкі й беларускіх чыноўнікаў. Рада ЭЗ, хутчэй за ўсё, падоўжыць дзеяньне візавых санкцыяў, адначасова замарозіўшы іх.
Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў пракамэнтаваў гэтую інфармацыю. На думку кіраўніка МЗС, сёньня малаверагодна, што Эўразьвяз вырашыць замарозіць адносіны зь Беларусьсю. Як растлумачыў міністар, Брусэлю нявыгаднае такое разьвіцьцё падзеяў, паколькі ў бакоў ёсьць узаемная зацікаўленасьць у больш сур'ёзным і глыбокім супрацоўніцтве.

Але Мартынаў можа толькі меркаваць, а вырашае ўсё ж Брусэль. А там, зрэшты, як і ў Бэрліне, Варшаве, Вільні, ня бачаць належнай зацікаўленасьці Менску ў больш сур'ёзным і глыбокім супрацоўніцтве.

І тады, каб абвастрыць зрок у Эўропы, менскія стратэгі прыдумалі новую прапанову. На гэты раз яна адрасаваная тым, хто папракае рэжым у нежаданьні ўдзельнічаць у гуманітарным вымярэньні Ўсходняга партнэрства ды імкненьні атрымаць ад яго выключна гандлёва-эканамічныя выгады. Загаварылі пра гатоўнасьць Грамадзка-кансультацыйнага савету пры АП РБ да супрацы ў рамках Усходняга партнэрства.

Па меркаваньнях шматлікіх удзельнікаў Форуму грамадзянскай супольнасьці (ФГС), створанага няўрадавымі арганізацыямі краін-удзельніц Усходняга партнэрства, намеры афіцыйнага Менску патрапіць -- ня кіем дык палкаю - у «трэці сэктар» Усходняга партнэрства выглядаюць недарэчнымі. Прынцыпы фармаваньня ФГС кардынальна адрозніваюцца ад правілаў, па якіх быў створаны ГКС. Варта памятаць і тое, як разумее грамадзянскую супольнасьць самаўладны Лукашэнка. Аб гэтай прорве паміж імі, аб сытуацыі ў Беларусі напярэдадні выбараў будуць казаць на канфэрэнцыі міжнародных недзяржаўных арганізацыяў Рады Эўропы. Форум пройдзе ў Страсбургу з 4 па 7 кастрычніка. Тэмай дыскусіяў стануць будучыя выбары, зьмены ў выбарчым заканадаўстве і свабода СМІ. Будуць таксама агучаныя зьвесткі аб разьвіцьці нацыянальных плятформаў у краінах Усходняга партнэрства.

Раман ЯКАЎЛЕЎСКІ
kontrateksty.pl


Гэты артыкул зьявіўся ў аналітычнай прасторы месяц таму, але толькі цяпер сталі вядомыя тэкст згаданага ў ім ліста да эўракамісара Ш.Фюле і, што вельмі важна, сьпіс падпішэнцаў ліста. Узьнікае пытаньне, ці ўсе з тых, хто падпісаўся кіраўнікамі грамадзкіх арганізацыяў, мелі адпаведны мандат ад апошніх.

Хадайніцтва надаць структуры У.Макея статус прадстаўніцтва беларускай грамадзянскай супольнасьці падпісалі:

А.Юшкевіч, Беларускі камітэт маладзёжных арганізацый, старшыня, член Палаты прадстаўнікоў
А.Ярашук, Беларускі кангрэс дэмакратычных прафсаюзаў, старшыня
Ю.Загумённаў, Цэнтр СКАФ, старшыня
М.Чаргінец, Саюз пісьменьнікаў Беларусі, старшыня
В.Задняпраны, Рэспубліканская партыя працы і справядлівасьці, сттаршыня
А.Трусаў, Таварыства беларускай мовы імя Скарыны, старшыня
С.Багданкевіч, Аб'яднаная грамадзянская партыя, ганаровы старшыня
А.Гулак (у асабістай якасьці, падпісаў з агаворкамі)
В.Стражаў, таварыства "Веды", старшыня праўленьня
Ж.Грынюк, Цэнтар сыстэмных бізнэс-тэхналёгіяў Satio, дырэктар
М.Русы, Беларуская аграрная партыя, старшыня, міністар сельскай гаспадаркі
А.Лемяшонак, Беларускі саюз журналістаў, старшыня
А.Шацько, РГА "Белая Русь", нам. старшыні; член Палаты прадстаўнікоў
С.Мусіенка, Аналітычны цэнтар EcooM, кіраўнік
Т.Голубева, ЦК КПБ, 1-шы сакратар; член Палаты прадстаўнікоў
Г.Давыдзька, Беларуская канфэдэрацыя творчых аб'яднаньняў, старшыня; член Палаты прадстаўнікоў
У.Карагін, Рэспубліканская канфэдэрацыя прадпрымальніцтва Беларусі, старшыня
Н.Андрэйчык, Рэспубліканская калегія адвакатаў, старшыня
П.Марцаў, БДГ Деловая газета, галоўны рэдактар
У.Нісьцюк, Асацыяцыя "Узнаўляльная энэргія", выканаўчы дырэктар
У.Шымаў, БДЭУ, рэктар
Л.Козік, ФПБ, старшыня
В.Оргіш, прафэсар
Ю.Зісер, УП "Надзейныя праграмы", генэральны дырэктар
П.Якубовіч, газэта адміністрацыі прэзыдэнта "СБ-Беларусь сегодня", галоўны рэдактар

http://moladz.by/uploads/posts/2010-11/1289346430_list-da-fyule_stranica_01.jpg
http://moladz.by/uploads/posts/2010-11/1289346412_list-da-fyule_stranica_02.jpg
http://moladz.by/uploads/posts/2010-11/1289346423_list-da-fyule_stranica_03.jpg
http://moladz.by/uploads/posts/2010-11/1289346485_list-da-fyule_stranica_04.jpg
http://moladz.by/uploads/posts/2010-11/1289346394_list-da-fyule_stranica_05.jpg

Offline

 

#2 2010-11-11 17:39:01

admin
Вядоўца
Зарэгістраваны: 2008-01-24
Паведамленьняў: 87

Re: Брусэлю прапаноўваюць У.Макея як лідэра грамадзянскай супольнасьці

Offline

 
  • Галоўная
  •  » Актуаліі
  •  » Брусэлю прапаноўваюць У.Макея як лідэра грамадзянскай супольнасьці

Board footer

Powered by PunBB
© Copyright 2002–2005 Rickard Andersson